Научно-просветительская экспедиция «Дорога до святынь» в 2023 году пройдёт через Шумилино

2023 – Год мира и созидания Духоўнае Культура Общество

27 ліпеня ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з арганізатарамі і ўдзельнікамі Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй. У сустрэчы бралі ўдзел праваслаўныя святары Шумілінскага раёна, прадстаўнікі раённых арганізацый, моладзь.

Дарога да святыняў

Протаіерэй Аляксандр Пачопка, настая-цель храма Свяціцеля Мікалая Цудатвор-цы ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна расказаў пра Жыватворны агонь і цудатворную «Загор’е-Сталавіцкую» ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якія экспедыцыя возіць па гарадах і вёсках Беларусі. Падчас экспедыцыі праводзіцца вялікі хрэсны ход, царкоўная служба, удзельнікі экспедыцыі (а гэта пісьменнікі, паэты, мастакі, навукоўцы) праводзяць шматлікія сустрэчы ў школах, установах культуры, арганізацыях, каб людзі «не забывалі культурную і духоўную спадчыну».

Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Шаладонаў расказаў, што ідэя экспедыцыі «Дарога да святыняў» з’явілася ў 1992 годзе, калі ў Расію быў упершыню дастаўлены з Іерусаліма Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй. З Масквы яго даставілі ў былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і ў Беларусь. У 1994 годзе была выказана прапанова аб правядзенні Дня беларускага пісьменства. А пазней было вырашана прымеркаваць экспедыцыю да асветнага свята.

Кіраўнік экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі, галоўны захавальнік цудатворнай «Загор’е-Сталавіцкай» іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы, падкрэсліў, што галоўная задача экспедыцыі — данесці да гарадоў і вёсак краіны атмас-феру свята пісьменства, наблізіць вучоных, паэтаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры да людзей. Шматгадовы вопыт экспедыцыі паказвае, што падчас гэтых сустрэч ніхто не застаецца раўнадушным.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў Гарадку, таму маршрут экспедыцыі пройдзе праз Шуміліна, дзе будуць сустракаць экспедыцыю 2 верасня.

Свае вершы, у тым ліку і натхнёныя падарожжамі «Дарогі да святыняў», прачытаў пастаянны ўдзельнік экспедыцыі, член Саюза пісьменнікаў, паэт Вадзім Спрынчан.

У сустрэчы браў удзел прадстаўнік Аргкамітэта па правядзенні Дня пісьменства Юрый Гуляка.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *