Уборка зерновых набирает темпы в КУСГП «Улльский» Шумилинского района

Сельское хозяйство

Ведаюць цану зерня

Семейный экипаж Аглушевичей.

КУСГП «Ульскі» ў раёне самая багатая гаспадарка на камбайны. Сёлета, напрыклад, падчас жніва іх тут працуе сем.

Уборачную ў сельгаспрадпрыемстве пачалі з азімага ячменю. З трыццаці гектараў намалацілі 57 тон, усё зерне пакінулі на насенне, каб пасеяць восенню, расказала дырэктар гаспадаркі Валянціна Лабейка. Зараз працягваюць убіраць азімы рапс, ужо здалі 31 тону ў залік дзяржаўнага заказу. 11 цэнтнераў з гектара для сёлетняга засушлівага года – гэта нядрэнны ўраджай для рапсу, лічаць механізатары.

Камбайны неўзабаве пераедуць на ўборку азімай пшаніцы на прыдзвінскія палеткі, затым – на жыта ў Рыпіншчыну. Ля в. Федзькава трэба ўбіраць авёс, які, спадзяюцца ў гаспадарцы, выцягнецца пасля нядаўніх дажджоў – салома для фермаў вельмі патрэбная.

«Ульскі» можа пахваліцца вопытнымі механізатарамі. З працавітасці Генадзя Козіка, Валерыя Тупіцына, Генадзя Кадукова можна браць прыклад. Поплеч са сталымі працуе і моладзь. Напрыклад, Аляксандр Кляцкоў рупіцца на адным камбайне з пляменнікам жонкі Уладам Івановым, абучае маладога механізатара асаблівасцям работы падчас жніва. Перадавік мясцовага сельгаспрадпрыемства Уладзімір Прыгун у мінулыя гады абучыў рабоце на камбайне свайго сына Сяргея. І сёлета хлопец­студэнт на канікулах дапамагае сельгаспрадпрыемству ва ўборцы ўраджаю. І яшчэ працягваюць “расціць маладую змену”, расказала Валянціна Лабейка. Напрыклад, Улад Аглушэвіч, адзінаццацікласнік Кардонскай школы, працуе на зернесушыльнай гаспадарцы. Уладзіслаў часта разам з бацькам Васілём Аглушэвічам (на здымку)на жніўным полі. Хлопец бярэ прыклад з тых, хто ведае цану хлеба, а заадно вучыцца не баяцца цяжкасцей. Хто ведае, магчыма, у будучым Уладзіслаў таксама абярэ сельскагаспадарчую прафесію і будзе працаваць разам з бацькам.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *