170-летие пожарной службы Беларуси и профессиональный праздник отметили сотрудники Шумилинского райотдела МЧС

Общество

25 ліпеня супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адзначылі прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы і 170-годдзе пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікам гэтай прафесіі цяжка сабрацца разам, бо дзяжурная змена знаходзіцца на баявым пасту ў будні і святы. Вось і ў актавай зале Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў сабраліся свабодныя ад дзяжурства супрацоўнікі, ветэраны пажарнай службы, члены іх сямей, а таксама госці, якія прыйшлі павіншаваць з прафесійным святам.

Вядучыя, маладыя супрацоўнікі аддзела Арына Кучынская і Міхаіл Корзан, нагадалі старонкі гісторыі пажарнай службы Шуміліншчыны, якая аднавілася адразу пасля вызвалення раёна ў 1944 годзе і ўключала 5 пажарных з бочкай на конскай цязе. Служба развівалася, аснашчалася аўтамабільнай тэхнікай, мянялася яе падпарадкаванне. У 1978 годзе быў ўведзены новы будынак на вуліцы Луначарскага, дзе раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, які налічвае 55 супрацоўнікаў, знаходзіцца і цяпер.

Падчас мерапрыемства прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць супрацоўнікаў аддзела, якія пайшлі з жыцця.

«Ваша служба нарадзілася як пажарная, але сёння абавязкі намнога шырэй: няма такой сітуацыі, у якой бы не спатрэбілася ваша дапамога, і вы заўжды прыходзіце на дапамогу», – падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Ірына Іванаўна выказала самыя цёплыя і добрыя пажаданні супрацоўнікам аддзела, ветэранам службы, членам іх сямей і ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама супрацоўнікам РАНС Дзмітрыю Пятрову і Алегу Бунто.

Начальнік аддзела Андрэй Сасновіч зачытаў віншаванне Міністра па надзвычайных сітуацыях з нагоды 170­годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь і ўручыў юбілейныя нагрудныя знакі і граматы абласнога ўпраўлення лепшым супрацоўнікам і ветэранам службы.

Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Петухоў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Валерый Жандараў, старшыня раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Ратавальнік» Мікалай Жукаў, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Бяляева. Кіраўнікі грамадскіх арганізацый узнагародзілі супрацоўнікаў аддзела – актывістаў гэтых арганізацый.

Музычныя віншаванні для пажарных­ратавальнікаў падрыхтавалі педагогі і вучні Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ

ВІНШУЕМ З  УЗНАГАРОДАМІ!

Падзякай старшыні райвыканкама ўзнагароджаны:
БУНТО Алег, маёр, намеснік начальніка РАНС,
ПЯТРОЎ Дзмітрый, маёр, старшы інжынер РАНС.

Граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС:
ШУСТРОЎ Аляксей, капітан, начальнік дзяжурнай змены ПАРЧ № 1.

Падзякай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС:
РЫЖАНКОЎ Андрэй, старшына, старшы інструктар­ратавальнік ПАРЧ № 1,
ПІВАВАРАЎ Вадзім, маёр, інспектар прапаганды РАНС,
КЕЙЗІК Сяргей, сяржант, старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны­вадзіцель ПАРЧ № 1.

Нагруднымі знакамі «165 год пажарнай службы»
БАРАДУЛІН Уладзіслаў, лейтэнант, начальнік ПАРП № 12,
САМАТЫЯ Аляксей, прапаршчык, старшы інструктар­ратавальнік ПАРП № 12,
ЛІНКЕВІЧ Ларыса Анатольеўна, ветэран РАНС.

Нагрудны знак «Выдатнік» уручаны ІВАНОВУ Дзмітрыю, прапаршчыку, старшаму інструктару­ратавальніку ПАРЧ № 1.

Прысвоена спецыяльнае званне прапаршчыка на ступень вышэй за званне па займаемай пасадзе старшыні КЛЯЦКОВУ Дзмітрыю, вадзіцелю ПАРП № 11.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *