Областной турслёт пройдёт 4-5 августа в д. Лесковичи Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Абласны маладзёжны турысцкі злёт кліча 4-5 жніўня ў в. Лескавічы пройдзе абласны турысцкі злёт сярод працуючай моладзі, прысвечаны Году міру і стварэння.

На працягу двух дзён моладзь Віцебшчыны будзе спаборнічаць у самых разнастайных конкурсах («Адзін дзень з жыцця турыста», конкурс на лепшае прадстаўленне турысцкага лагера і быту, конкурс сценгазет па тэме «Гісторыя маёй краіны», віктарына «Інтэлектуальны open-air»).

У праграме турзлёту – паласа перашкод, фігурнае ваджэнне веласіпеда, аўстралійскае мнагабор’е, дартс, перацягванне каната і г. д.

Увага!
У сувязі з правядзеннем абласнога турзлёту 4 жніўня з 9.00 да 20.00 і 5 жніўня з 9.00 да 14.00 у Лескавічах будзе абмежаваны пад’езд і наведванне цэнтральнага пляжа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *