Молодёжь Шумилинщины участвует в республиканском проекте БРСМ

Молодёжь Сельское хозяйство

Моладзь – за ўраджай

ГА БРСМ дала старт штогадоваму рэспубліканскаму праекту «Моладзь – за ўраджай». У ім прымае ўдзел і моладзь Шуміліншчыны, якая працуе на камбайнах, трактарах, аўтамабілях, на палетках і зернесушыльных комплексах.

Першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева і карэспандэнт раённай газеты адправіліся на жніўныя палеткі ААТ «Прыазёрны мір», дзе працуе  малады камбайнер Уладзіслаў Осіпаў. Ён задае тон па тэмпах жніўнаму канвееру ўсяго раёна – узначальвае раённую зводку перадавікоў-камбайнераў.

Ужо чацвёрты сезон Уладзіслаў самастойна кіруе штурвалам камбайна КЗС-1218. Родам з аг. Слабада, пасля заканчэння каледжа ў Лужасне некаторы час працаваў аграномам у «Сіроцінскім», але па сямейных абставінах пераехаў у «Прыазёрны мір». Кіраўніцтва гаспадаркі хваліць хлопца за надзейнасць і шчырае стаўленне да справы. Ён за дзень намалочвае да трыццаці тон зерня.

«Душа ляжыць да гэтай работы, – шчыра кажа Уладзіслаў. – На палетках кожны можа праявіць сябе. І не варта баяцца камбайна. Сваім равеснікам, якія працуюць у іншых арганізацыях і маюць адпаведную катэгорыю на камбайн, раю ўладкавацца на сезон на ўборачную. Не пашкадуеце!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *