Шумилинская ПМК-70 укрепляет позиции на строительном рынке

Главное Новости Экономика

У розныя гады будаўнічая галіна адчувала ўздымы ці спады, застаючыся пры гэтым адным з найбольш прывабных напрамкаў інвесціравання. КУБП «Шумілінская ПМК‑70» сёння – найбуйнейшае будаўнічае прадпрыемства раёна, якое па выніках работы за 2022 год занесена на раённую Дошку Гонару.

Пра дасягненні прадпрыемства, планы і задачы расказвае дырэктар Аляксей КРЫЎКО:
–  Аб’ём падрадных работ, выкана-ных у 2022 г. уласнымі сіламі, склаў 11262 тыс. руб. Выручка ад рэаліза-цыі прадукцыі – 15 822 тыс. руб. Чысты прыбытак – 41 тыс. руб.

Немагчыма забяспечыць пашырэнне і развіццё вытворчасці, павышэнне яго тэхнічнага ўзроўню, канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паляпшэнне яе якасці без інвестыцый. Інвестыцыі ў асноўны капітал за мінулы год склалі 694 тыс. руб. Набыты ў лізінг экскаватар гусенічны CASE CX220C і аўтобус Zhong TongLCK6127H. Аўтобус быў неабходны для дастаўкі рабочых на будаўнічыя аб’екты ў другія раёны вобласці.

Нават у складаных умовах будаўніцтва не спыняецца. Летась асноўнымі і пастаяннымі заказчыкамі будаўнічых паслуг з’яўляліся ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Гарадоцкага раёна (аб’екты: «40-кватэрны жылы дом», «Дзіцячы дом сямейнага тыпу г. Гарадок»), упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна (аб’екты: «Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі будынка Ушацкай раённай бальніцы », «40-кватэрны дом»), вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскаблгаз» (аб’екты: Мадэрнізацыя бу-дынка медыцынскага пункта з ізалятарам ДАЦ «Дружба» ў аг.Амбросавічы Шумілінскага раёна», «Мадэрнізацыя трансфарматарнай падстанцыі з прыладай рэзервовай крыніцы сілкавання ад дызель-генератара ў ДАЦ «Дружба», «Мадэрнізацыя ПГРП-2 у г. п. Обаль Шумілінскага раёна»). Таксама вялося будаўніцтва пажарнай аварыйнара-тавальнай часці Полацкага гарадскога ра-ённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Сёння вядуцца работы па рэканструкцыі будынка сярэдняй школы № 2 імя А. І. Дубасарскага ў г. п.Шуміліна з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, капітальным рамонце жылых дамоў у г. п. Шуміліна і г. п. Обаль, будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам у г. Лепель, узвядзенні інтэрната для спартсменаў ФАК «Юнацтва-Ушачы» і інш.

Зараз у ПМК-70 працуюць 233 чалавекі. Гэта і прафесіяналы вытворчасці, і маладыя спецыялісты, у падрыхтоўцы якіх мы прымаем актыўны ўдзел. Працоўную спецыяльнасць можна атрымаць прама на прадпрыемстве: гэтай магчымасцю летась скарысталіся 15 чалавек, за 1 паўгоддзе – 5 чалавек. У 2022 годзе 6 чалавек павысілі свой кваліфікацыйны разрад, за 1 паўгод-дзе – 2 чалавекі.

Асноўная задача на сённяшні дзень – нарошчванне аб’ёмаў. Прытрымліваючыся пастаўленых перад сабой задач, прадпры-емства ўмацоўвае свае пазіцыі на рынку, паспяхова развіваецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *