Стартавала новая інфармацыйная кампанія МНС «Будзь побач з дзіцем!»

Безопасность Новости Общество

На сённяшні дзень праблема дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у тым ліку ў выніку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, з’яўляецца адной з самых актуальных.

Ад знешніх прычын у краінеза 2022 год загінула 112 дзяцей,14 з іх на пажарах. У 2023 годзе ў агні загінулі 4 дзіцяці, адзін з іх у Віцебскай вобласці, пяцёра траўмаваныя. Статыстыка па гібелі дзяцей на вадзе таксама несуцяшальная.Сёлета ў краіне патанулі 13 непаўналетніх. У нашай вобласці трагедыі адбыліся ў Міёрскім, Полацкім і Пастаўскім раёнах. Большасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца падчас канікулаў.

Каб у чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запусціла новую інфармацыйную кампанію «Будзь побач з дзіцем!». Галоўная яе мэта – папярэдзіць гібель дзяцей на пажарах і вадаёмах, паўплываць на бестурботнае стаўленне бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей, матываваць іх не пакідаць дзяцей без нагляду.

У аснове інфармацыйнай кампаніі выкарыстоўваецца ўстойлівае меркаванне аб кантролі бацькамі свайго дзіцяці з дапамогай тэлефона і дэманструюцца сітуацыі, калі дзіця апынулася ў небяспецы, а бацькі адзінае, што могуць, гэта патэлефанаваць, але ніяк не дапамагчы. «Тэлефон не прыгледзіць за вашым дзіцём!» – гэтая фраза ў сукупнасці з візуалам у поўнай меры паказвае наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей.

Работнікі МНС вырабілі цэлы брэнд-пакет (яркія білборды, брашуры, буклеты, лістоўкі), дзе ўсё накіравана на тое, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей. Такім чынам ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага з бацькоў – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.

Не заставайцеся ў баку і вы: далучайцеся да кампаніі і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *