Уборочная-2023. «Расслабляться некогда», – считает опытный механизатор Николай Корнилов из «Ловжанского»

Сельское хозяйство

Расслабляцца некалі!

У сельскай гаспадарцы шмат прафесіяналаў, якія ўмеюць працаваць з энтузіязмам і не баяцца цяжкасцей. Сярод такіх – механізатар сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» Мікалай Карнілаў.

Мікалай Фёдаравіч больш за дваццаць гадоў за штурвалам камбайна. У свой час працаваў у сельгастэхніцы, потым – у ААТ «Прыазёрны мір». Уся ягоная біяграфія звязана з малой радзімай, на якой рупіцца добрыя сорак гадоў.

Вопытнага камбайнера мы засталі пры размове з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раманам Прасветавым. Гутарылі пра якасць уборачнай, пра палеткі, дзе лепшай вырасла азімая пшаніца, пра ўмовы працы, пра харчаванне. Менавіта ад гэтага комплексу залежыць настрой механізатараў, іх зладжаная работа і нацэленасць на добры вынік. Мікалай Карнілаў пашкадаваў, што сёлета ўраджай слабаваты – намалочвае толькі па 6-7 бункераў. Але ж кожнае поле трэба ўбраць, за кожнага даехаць. «Расслабляцца некалі! Дарагая кожная хвіліна!» – падсумоўвае Мікалай Карнілаў. Ён жа ведае, што наперадзе яшчэ абмалот прыватных агародаў землякоў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *