В Шумилино зацвели яблони

Новости Экология

У Шуміліне расквітнелі яблыні

– Што за цуд? У маім садзе расквітнелі яблыні, і зараз на дрэве побач знаходзяцца спелыя яблыкі і кветкі, – расказала жыхарка райцэнтра.

Кветкі на пладовых дрэвах увосень перыядычна з’яўляюцца, асабліва ў анамальнае надвор’е. Таму, віноўнікі такога цуда, хутчэй за ўсё, моцная засуха і спёка, з-за якіх кветкавыя пупышкі прайшлі перыяд спакою, а калі пачаліся дажджы, яны “вырашылі”, што прыйшла вясна, прачнуліся і распусціліся. У выніку на наступны год яблыня не будзе пладаносіць, бо кветкі, закладзеныя для будучага года, адквітнеюць.

Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *