В ОАО «Приозёрный мир» Шумилинского района идёт сев озимых зерновых под урожай 2024 года

Сельское хозяйство

Стаўку робяць на пшаніцу

У ААТ «Прыазёрны мір» пачалася сяўба азімых зерневых. Асноўны сеяльшчык тут – малады механізатар Вадзім Гарланаў (на здымку).

«У сярэднім мяркую засяваць па сорак гектараў за дзень, – расказаў Вадзім. – Зараз працую ва ўрочышчы Гародна, затым пераеду ў Пісарава і Во-йлавічы. Зерневыя засяваю пасля рапсу і шматгадовых траў – яны добрыя папярэднікі, бо назапасілі ў глебе азот, які неабходны культурам. Дарэчы, у гаспадарцы зроблены добры задзел на будучае – мы засеялі сёлета 600 га шматгадовых траў, якія на наступны год будзем убіраць на сянаж».

Сельгаспрадпрыемства сёлета засявае 1100 га азімых культур, гэта на 250 га больш, чым у мінулым годзе. І зразумела чаму – азімыя даюць лепшы ўраджай. «Стаўку робім на пшаніцу, пад яе адвялі 700 гектараў, – расказаў дырэктар Мікалай Жыгуноў. – Яна больш прадукцыйная, карыстаецца попытам і каштуе даражэй – па 460 руб за тону. Разам з гэтым сеем трыцікале і жыта. Насенне ўсё маем уласнае. Па тэхналогіі сяўбу трэба завяршыць да 25 верасня. Павінны справіцца, калі надвор’е не падвядзе».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *