Где купить навоз? Спрашивали — отвечаем

Вопрос-Ответ

Дзе купіць арганіку?

Многіх нашых чытачоў, якія маюць прысядзібныя ўчасткі, цікавіць пытанне: дзе купіць арганіку? Куды звяртацца? Можна звяртацца ў любое сельгаспрадпрыемства, параілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Мы патэлефанавалі ў некаторыя з іх. Як высветлілася, цана ва ўсіх розная. Адны гатовы прывезці гной хоць сёння, другія прададуць толькі тады, калі гаспадар сам прыедзе на сваёй тэхніцы.

Напрыклад, як расказаў дырэктар КУСГП «Сіроцінскі» Іван Карпенка, трэба звярнуцца ў кантору сельгаспрадпрыемства з адпаведнай заявай. Тона каштуе 12 рублёў, адна гадзіна дастаўкі на МТЗ – 25 рублёў.

«Мы гатовы прадаць арганіку па 15 рублёў за тону, – расказаў антыкрызісны кіраўнік КУСГП «Мішневічы» Андрэй Каралёнак. – Іншая справа, што ў нас няма тэхнікі яе прывезці. Калі людзі прыедуць на сваім транспарце, то, калі ласка, загружайце арганіку ад фермы, колькі трэба. Але перад гэтым, зразумела, трэба звярнуцца ў кантору, каб аплаціць».

Падобная карціна і ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». Гной каля ферм ёсць (яго прадаюць па 20 рублёў за тону), але зараз уся тэхніка занятая на нарыхтоўцы кармоў. Так што лепш звяртацца ў сельсгаспрадпрыемства ў кастрычніку.

Жыхары раёна могуць звярнуцца ў бліжэйшыя сельгаскагаспадарчыя арганізацыі і дазнацца, пачым, калі і на якіх умовах там можна набыць арганічныя ўгнаенні.

Што тычыцца курынага гною, то, як патлумачыў начальнік цэха па вырошчванні куранят-бройлераў ТАА «Вітконпрадукт» Алег Кашнікаў, яго не прадаюць. Маўляў, уся арганіка ідзе на палеткі прадпрыемства, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых раёнаў. У такім разе цікава, дзе бяруць шумілінцы і жыхары блізляжачых вёсак курыную арганіку, якая ўжо зараз з’явілася на некаторых агародах?

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *