ЗАГС конфиденциальную информацию без согласия граждан не выдаёт

Закон Официально

Тайна асабістага жыцця
Даволі часта грамадзяне па тэлефоне ці асабіста просяць прадаставіць звесткі аб тым, ці звярталіся ў ЗАГС пэўныя грамадзяне па той або іншай прычыне.  Атрымаўшы адмову, не разумеюць чаму, часам абураюцца.
Справа ў тым, што ў падобных структурах існуе такое паняцце, як тайна асабістага жыцця — звесткі (інфармацыя) пра розныя бакі асабістага жыцця чалавека, выдаванне якіх можа нанесці чалавеку маёмасны ўрон ці маральную шкоду. Нават на канстытуцыйным узроўні ў нашай краіне кожнаму гарантуецца абарона ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё. І інфармаванне людзей будзе лічыцца выдачай тайн асабістага жыцця.
У першую чаргу размова ідзе пра інфармацыю канфідэнцыяльнага характару, доступ да якой пабочных асоб магчымы толькі з дазволу грамадзяніна альбо ў сілу прамога ўказання закону без яго згоды, але са строгім і дакладным выкананнем  падстаў, умоў, парадку яе атрымання і выкарыстання.
Права на тайну асабістага жыцця ўключае ў сабе тайну асабістай інфармацыі, усынаўлення, карэспандэнцыі і тэлефонна-тэлеграфных паведамленняў, следчых, натарыяльных і іншых дзеянняў юрысдыкцыйных органаў і інш.
Н. РОДЗІЧ, загадчыца аддзела ЗАГС райвыканкама.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *