День работы с населением прошел в Обольском сельсовете

Новости Общество

Пра мост праз Обаль і бягучыя пытанні

Встреча з жителями г.п. Оболь около ГДК.

12-13 кастрычніка Дзень работы з насельніцтвам прайшоў у самым населеным сельсавеце раёна – Обальскім. Рабочыя групы райвыканкама, у якія ўваходзілі супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, кіраўнікі і спецыялісты службаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, правялі сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Обаль, усіх сельскіх населеных пунктаў.

Група, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, правяла тры сустрэчы ў Обалі, а таксама праехала па частцы сельсавета, што працягнулася ўздоўж дарогі на Полацк. На кожным прыпынку групу чакалі мясцовыя жыхары, каб падзяліцца сваімі клопатамі.

У Обалі людзей цікавілі пытанні капітальнага рамонту дамоў, гарачага водазабеспячэння, яны дзякавалі за аператыўнае падключэнне ацяплення. Жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў паскардзіліся на суседзяў, якія кураць: то смаляць у пад’ездзе, то ў кватэрах, а цыгарэтны дым цягне ў іншыя кватэры. Пытанне адрасавалі РАУС, каб участковы правёў з парушальікамі прафілактычную гутарку.

У вёсцы Гаравыя група пад’ехала да дома, каля якога стаяла машына УП ЖКГ. Як высветлілася, ноччу ў доме прарвала водаправод, і з раніцы работнікі камунальнай службы пачалі ліквідаваць парыў. Вяскоўцы дзякавалі за ваду, якая пасля падключэння да водаправоднай сеці Обалі стала чыстая. «Піць можна прама з-пад крана. І ніякага асадку, калі пастаіць», – казалі жыхары Гаравых. Уладальнікаў кароў хва-лявала тое, што з новага года не будуць збіраць малако. Старшыня райсавета патлумачыў, што вядзецца работа, каб захаваць сістэму па зборы малака, але параіў шукаць пакупнікоў на малако ў Обалі ці сярод вяскоўцаў – дамашні натуральны прадукт карыстаецца большай папулярнасцю, чым магазінны. Узнікла пытанне прадухілення доступу ў пустуючыя дамы, што належаць СУП «Лаўжанскае». Хвалілі работу аўтамагазінаў. Зараз вёску абслугоўвае не толь-кі аўталаўка райспажыўтаварыства, але і прыватны гандляр.

А вось у маленькіх вёсках вяскоўцаў і дачнікаў хвалявалі пытанні грэйдзіравання дарог, іх расчысткі ад снегу, высечкі кустоўя, а таксама зносу ці абрэзкі аварыйных дрэў, асабліва тых, што размешчаны каля дамоў і ліній электраперадач. Актуальнасці надалі моцныя вятры, што ў выхадныя пакінулі ў раёне без святла тры дзясяткі вёсак. Праўда, вяскоўцы адзначалі аператыўную работу энергетыкаў, якія ліквідавалі аварыйныя сітуацыі нават ноччу.

У Захараве прасілі пусціць грэйдар па дарозе, у Тупічыне і навакольных вёсках скардзіліся на асартымент аўтамагазіна райспажыўтаварыства. Дарэчы, аўтама-газін сустрэўся ў адной з вёсак, і праверыць яго асартымент маглі і ўдзельнікі рабочай групы. У Крупеніне прасілі адрамантаваць накрыўкі калодзежаў і скардзіліся на вы-ваз смецця. У Пагіршчыне дзякавалі за абсталяванне аўтобуснага прыпынку, але папрасілі павесіць расклад руху аўтобусаў. У большасці вёсак выказвалі ўдзячнасць за аператыўнае падключэнне вулічнага асвятлення.

У кожнай вёсцы жыхары «рапартавалі» прадстаўніку РАНС аб гатоўнасці да зімы, але ў некаторых прасілі звярнуць увагу на нядбайных суседзяў, якія не паклапаціліся пра падрыхтоўку печак, пры гэтым злоўжываюць алкаголем і кураць.

Яшчэ адно важнае пытанне цікавіла жыхароў вёсак Обальшчыны – рамонт аварыйнага моста праз раку Обаль у в. Пагіршчына: як будзе арганізавана транспартнае і іншае абслугоўванне на час рамонту. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і в. а. старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў падрабязна расказвалі вяскоўцам, што рамонтныя работы пачнуцца ў канцы зімы 2024 года і працягнуцца каля сямі месяцаў. На гэты час транзітныя аўтобусы будуць рухацца па дарозе Р-20. Для жыхароў вёсак, размешчаных уз-доўж «старой полацкай дарогі», будзе арганізаваны аўтобусны рух ад Полацка да Пагіршчыны і ад Шуміліна да Беркавіч. Праз раку будзе арганізавана лодачная пераправа. Таксама на час рамонту для вёсак за ракой гандлёвае, медыцынскае і іншае абслугоўванне будзе арганізавана ад Полацка.

Варта адзначыць, што сустрэчы праходзілі ў дзелавой і адначасова цёплай атмасферы. На пытанні даваліся падрабязныя тлумачэнні, некаторыя запісваліся і ставіліся на кантроль.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *