1 Мая – Свята працы

Актуалии Общество Экономика

1 Мая – Свята працы
Дарагія жыхары Шуміліншчыны!
Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы!
Па традыцыі мы адзначаем яго, як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных.
Працавітасць, імкненне да ўзаемаразумення, згоды і парадку ўласцівыя характару беларускага народа з даўніх часоў і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Няспынна, у карпатлівай і напружанай працы мы забяспечваем дабрабыт сваіх сем’яў, а значыць, ствараем нацыянальнае багацце і сцвярджаем суверэнітэт краіны.
Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць жыццё яшчэ больш годным і шчаслівым. І заўтрашні дзень прынясе нам толькі добрыя перамены і радасць стваральнай дзейнасці.
Няхай гэтае свята прыйдзе ў кожны дом, прынясе з сабой свет і дабро! Няхай падорыць усім упэўненасць у заўтрашнім дні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Шчыра жадаем усім здароўя, міру, дабра і вялікіх прафесійных дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

29 красавіка, у 16.00 пройдзе ўрачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця раённай Дошкі гонару і Свята працы.  У раённым цэнтры культуры адбудзецца ўшанаванне работнікаў, занесеных на Дошку гонару Шумілінскага раёна, пройдзе святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры раёна.
Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *