Районная премия имени Героя Социалистического Труда С. Т. Пальвинской была вручена многодетной матери из агрогородка Никитиха Галине Галузо

Новости Общество Семья

«Няма вышэй звання, чым мама» – святочнае мерапрыемства з нагоды Дня маці прайшло ў раённым цэнтры культуры.

Мама ў жыцці кожнага чалавека – чалавек асабліва важны. Яна дае жыццё, клапоціцца пра нас з самага нараджэння, разумее нашы памылкі і заўсёды любіць такімі, якімі мы ёсць, адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ён павіншаваў усіх маці са святам, падзякаваў за выхаванне дзяцей, утульнасць, спакой і пяшчоту, пажадаў здароўя, дабрабыту, цёплых усмешак.

Асаблівыя словы падзякі былі адрасаваны Галіне Галуза з аграгарадка Мікіціха, якой Мікалай Аляксеевіч уручыў дыплом лаўрэата прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай за ўмацаванне сям’і і ўдзел у грамадскім жыцці, выказаў словы шчырай удзячнасці за выхаванне трох сыноў і дачушкі.

На свяце ўшанавалі яшчэ некалькі мнагадзетных маці, якім ад раённай арганізацыі «Белая Русь» былі ўручаны падарункі. Усім прысутным работнікі раённага цэнтра культуры падарылі святочны канцэрт. А ў фае былі арганізаваны выставы «Жанчына. Працаўніца. Маці» (музей), «Усё пра маму, усё пра тату» (бібліятэка), «Дзе лялькі так падобны на маці» (Дом рамёстваў), а таксама восеньская фотазона, якая карысталася папулярнасцю.

Пасля святочнай часткі мерапрыемства мы сустрэліся з лаўрэатам прэміі Галінай Галуза. «Для мяне такое мерапрыемства вельмі хвалюючае, – прызналася яна. – Я чалавек не публічны, дамашні. Працавала аператарам першага перыяду жывёлагадоўчага комплексу ў “Лаўжанскім”, зараз у дэкрэтным водпуску. Вельмі прыемна, што заўважылі. Прыехала на свята не адна, а з групай падтрымкі, сваімі дзецьмі – з імі лягчэй. На сцэну перад вялікай публікай падымалася ўпершыню, чэсна скажу, было боязна. А ўвогуле свята прайшло здорава. Шумілінскія артысты малайцы, такі цікавы канцэрт падрыхтавалі».

Пакуль мы размаўлялі, група падтрымкі толькі ўсміхалася, гледзячы на маму. Сыны Арцём і Назар (14 і 10 гадоў адпаведна) прыглядалі за гадавалай Міяй, час ад часу беручы яе на рукі. Не змог прыехаць на свята старэйшы сын Уладзіслаў – яму ўжо дваццаць гадоў і ён працуе ў горадзе на будаўнічых работах. «Таму мы ў мамы галоўныяпамочнікі, – дадаў Арцём. – Дапамагаем убіраць дом і на падворку, чысцім бульбу.

Вучыліся па інтэрнэце з братам пячы сырнікі, але калі мама дала свой рэцэпт, то па ім бліны выйшлі больш смачнымі. Мама ў нас добрая і гаспадарлівая».

Галіна Іванаўна лічыць, што галоўнае ў выхаванні дзяцей – дабрыня і пяшчота, разам з тым патрэбна ў меру і строгасць. У сям’і Галіны і Юрыя Галузаў дзеці растуць адказнымі і шчырымі, і гэта, на думку маці, самае галоўнае.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *