Встреча руководства района с молодыми специалистами прошла в Шумилинском районе

Актуалии Главное Молодёжь Общество

Разам ствараць будучыню раёна

25 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета пасля заканчэння навучальных устаноў прыйшлі працаваць на Шуміліншчыну.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да мемарыяльных пліт на брацкіх могілках у Шуміліне і ўшанавання хвілінай маўчання памяці загінуўшых савецкіх салдат і партызан пры вызваленні раёна. Маладыя людзі наведалі Шумілінскі лясгас (на здымку), вытворчы цэх Полацкага малочнага камбіната, дзіцячую школу мастацтваў і СДЮШАР, дзе пазнаёміліся з работай арганізацый і ўстаноў. У фае цэнтра культуры былі разгорнуты выставы і прэзентацыі. Свае паслугі рэкламавалі Беларусбанк і Белаграпрамбанк.

Маладым спецыялістам прадставілі кіраўніцтва раёна, начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама. Ад імя раённай улады вітала моладзь намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Яна нагадала пра дзяржаўныя гарантыі на першым працоўным месцы, адзначыла важнасць ролі маладых спецыялістаў у вытворчасці і пераемнасці прафесійных традыцый і навыкаў, пажадала маладым творчасці і плёну, прафесійных поспехаў, стварыць сям’ю, замацавацца ў раёне і разам будаваць яго будучыню.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва расказала пра грамадскія аб’яднанні, якія працуюць у раёне, заклікала быць актыўнымі па жыцці, далучацца да грамадскіх ініцыятыў і спраў. Прадстаўнік Беларусбанка Валянціна Кухто пазнаёміла з льготнымі крэдытамі, на якія маладыя спецыялісты маюць права. В. а. дырэктара фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ірына Кулікава расказала пра турыстычны патэнцыял Шуміліншчыны.

На сцэне выступалі маладыя спецыялісты, якія ўжо не першы год працуюць у раёне. Яны дзяліліся сваімі першымі крокамі ў прафесіі і ў раёне, прадэманстравалі магчымасці для раскрыцця не толькі прафесійнага, але і творчага патэнцыялу.

Напрыканцы мерапрыемства маладым спецыялістам была прапанавана забаўляльная праграма.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Да слова. Сёлета ў Шумілінскі раён прыбылі па накіраваннях 63 маладыя спецыялісты, з іх 48 працуюць у арганізацыях і ва ўстановах. 9 хлопцаў пайшлі служыць у армію, 4 чалавекі перанакіраваны ў іншыя арганізацыі вобласці, 2 – паступілі ў ВНУ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *