Лучшим опертором машинного доения за октябрь стала Елена Климович из ОАО «Лежни»

Новости Сельское хозяйство

«Працую з энтузіязмам, стараюся»

За кастрычнік пераможцай раённых спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення стала Алена Клімовіч з ААТ «Ляжні», якая надаіла больш за 500 кілаграмаў на карову.

«Для мяне гэта перамога нечаканая», – прызналася Алена Валер’еўна, калі ёй старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла дыплом і падарунак.

У маладосці Алена Клімовіч некаторыя час працавала на ферме ў Амбросавічах, потым па сямейных абставінах пераехала ў Малдавію, затым – у Расійскую Федэрацыю. Але ж паклікала радзіма. У ААТ «Ляжні» запрасіў працаваць дырэктар Аляксандр Папіна. Ён дапамог з афармленнем дакументаў, выдзеліў дом прысядзібнага тыпу.

«Працую з энтузіязмам, стараюся, – кажа жанчына. – Зараз у маёй групе 53 каровы, дзесяць з іх – першацёлкі. Самая малочная сярод іх Веста. Яна дае за дзень больш як па пятнаццаць літраў малака. На ферме ў нас надзейны калектыў, вельмі дапамагаюць галоўны заатэхнік Наталля Васілеўская і галоўны ветурач Аляксандр Прохараў. Каб выў вынік, важныя і кармы, і догляд. А яшчэ трэба любіць сваю работу».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *