В числе лучших работников Шумилинского района газоснабжения водитель Юрий Клюев и слесарь Алексей Мандрик

Новости Экономика

70 балонаў за змену? Лёгка

Нягледзячы на тое, што з кожным годам павялічваецца аб’ём спажывання прыроднага газу, запатрабаванасць звадкаванага газа ў балонах застаецца даволі высокай.

Балоны са звадкаваным газам жыхарам раёна дастаўляюць вадзіцель аўтамабіля для перавозкі балонаў Юрый Клюеў і слесар Аляксей Мандрык. За змену колькасць дастаўленых балонаў можа дасягаць і 70 штук – усё залежыць ад колькасці заявак.

На парозе зіма, і ў мужчын адносіны да яе асаблівыя. «Хто-хто, а мы не любім снежныя зімы, – з усмешкай зазначаюць газавікі. – Бывае такое, што і метраў 300 даводзіцца несці балон, які важыць каля 45 кг, да спажыўца. У нас задача якая – своечасова выканаць заяўку».

У абавязкі работнікаў уваходзіць не толькі замена балонаў. Яны адказваюць за захаванне карыстальнікамі звадкаванага газу тэхнікі бяспекі. «Большасць людзей з разуменнем ставіцца да нашых патрабаванняў, выконваюць іх пасля тлумачэнняў. Для тых, хто ўпарціцца, маюцца больш дзейсныя меры – пішам акты-прадпісанні, дзе папярэджваем: калі недахопы не будуць выпраўлены, балон мяняцца не будзе», – расказвае Аляксей Мандрык.

Кіраўніцтва раёна газазабеспячэння падкрэслівае, што за гады работы на дуэт у складзе Аляксея Мандрыка і Юрыя Клюева не паступіла ніводнай скаргі і заўвагі, а менавіта гэта і ёсць прызнанне іх прафесіяналізму ў выкананні пастаўленых задач.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *