Вечер-диалог «За датами — имена, за именами — история» прошёл в Шумилинском районном центре культуры к Дню Октябрьской революции

Культура Общество

«За датамі – імёны, за імёнамі – гісторыя»

Работнікі раённага цэнтра культуры прысвяцілі Дню кастрычніцкай рэвалюцыі дыялог-вечарыну «За датамі – імёны, за імёнамі – гісторыя» і напярэдадні свята запрасілі на мерапрыемства жыхароў Шуміліна.

Вядучыя раённага свята Ілона Карнілава (аўтар сцэнарыя) і Таццяна Багданава прапанавалі ўдзельнікам вечарыны своеасаблівы гістарычны экскурс з цікавымі віктарынамі пра Вялікі Кастрычнік, рэвалюцыйныя лозунгі і рэвалюцыйных дзеячаў, вершамі, музычнымі застаўкамі і конкурсамі.

Некаторыя ўдзельнікі – Людміла Шаўцова, Арсенцій Волкаў – падзяліліся ўспамінамі пра тое, як праходзіла іх камсамольская маладосць, як яны працавалі, адзначалі свята, хадзілі на дэманстрацыі. Прапанавалі акунуцца ў мінулае і ўспомніць гістарычныя моманты дзейнасці піянерскай арганізацыі прадстаўнікі маладога пакалення піянерыі – Кірыл Коцікаў і Аляксандра Буракевіч з піянерскай дружыны імя П. А. Акуцыёнка СШ № 1. Сапраўды, акцябраты, піянеры, камсамольцы былі неад’емнымі этапамі станаўлення мільёнаў савецкіх дзяцей.

Цёплым і шчырым атрымаўся дыялог-вечарына. Некалькі пакаленняў шумілінцаў – ад ветэранаў працы да сённяшняй моладзі – мелі магчымасць стаць часткай святочнага марафону, прайсціся па вялікім гістарычным адрэзку часу, пачынаючы з 1917 года, акунуцца ў атмасферу савецкіх часоў, вярнуцца ў маладосць, узгадаць фільмы, паспяваць песні-шлягеры мінулых гадоў, проста цудоўна адпачыць, зрабіць на памяць фотаздымкі ў фотазонах савецкіх часоў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *