Витконпродукт расширяет убойный цех в Шумилино

Новости Экономика

Пашыраюць цэх, закупляюць абсталяванне

У забойным цэху ТАА «Вiтконпрадукт» iдзе рэканструкцыя, якую мяркуюць закончыць у студзенi новага года.

Карэспандэнт раённай газеты вырашыла пацiкавiцца, для чаго праводзiцца рэканструкцыя i якія змены чакаюцца ў цэху. Уздоўж аўтадарогi мы ўбачылi зроблены насып, укапаныя металiчныя слупы. Побач завiхалiся рабочыя, намеснiк начальнiка цэха Дзмiтрый Торчык абмяркоўваў з iмi фронт работы на дзень. Трэба прывезцi яшчэ пяску, разраўняць, потым забетанiраваць, каб у будучым зручна было ўзводзiць сцены.

«Рэканструкцыя вядзецца для развіцця вытворчасці, – расказаў Дзмiтрый Торчык. – Плануем пашырыць цэх упакоўкi, каўбасны i раздзелкi. Кожны дзень на рэканструкцыi працуе да паўтара дзясятка рабочых з будаўнiчай арганiзацыi аграпрамысловага холдынгу “Славянскi Велес”, куды ўваходзiць  “Вiтконпрадукт”.

Паступова закупляецца новае абсталяванне. Напрыклад, ужо прывезлi некалькi ўпаковачных машын. Мяркуем, што новая ўпакоўка для каўбас, сасiсак i ахалоджаных вырабаў будзе больш надзейнай i шчыльнай. У планах галаўнога прадпрыемства – купiць абсталяванне для вытворчасцi ахалоджанай прадукцыi. На новым абсталяванні прынцып работы застанецца той жа, спецыяльна абучацца людзям не трэба. Разам з тым праца аблегчыцца, бо будзе больш аўтаматызаванай».

Рэканструкцыю плануюць завяршыць у студзенi наступнага года. Каб правесцi ўнутраныя работы, устанавiць новае абсталяванне, работу цэха прыпыняць на некалькi дзён. Пасля рэканструкцыi плануюць павялiчыць вытворчыя магутнасцi. Калi зараз выпускаюць за месяц 560 тон гатовай прадукцыi ўсiх вiдаў, то мяркуюць павялiчыць гэту лiчбу да 700 тон. Для гэтага спатрэбяцца яшчэ працоўныя рукi. I ў забойны цэх дадаткова будуць набiраць з паўтара дзясятка чалавек, удакладніў Дзмiтрый Торчык.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *