Профилактические рейды в рамках акции «Не прожигай свою жизнь!» проводят шумилинские спасатели

Безопасность Общество

Веды па бяспецы  – з дастаўкай на дом

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» шумілінскія ратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў населеных пунктах раёна па маршруце аўталавак у Дабейскім сельсавеце, дзе нагадалі жыхарам пра небяспеку курэнне ў ложку. Маршрут бяспекі праходзіў праз населеныя пункты Войлавічы, Лялюгі, Сосніна.

Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу вяскоўцаў, якія любяць курыць, што гэта вельмі небяспечна, і пераконвалі ў тым, што лепш кінуць небяспечную звычку і тым больш не курыць у ложку. У якасці аргументаў прывялі трагічныя прыклады пажараў.

Таксама ратавальнікі нагадалі, як бяспечна эксплуатаваць пячное ацяпленне і электраабсталяванне, бо прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца чалаве-чая бестурботнасць і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.

Закранулі і тэму неабходнасці аснашчэння дамоў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Апавяшчальнікі – маленькія ратавальнікі, якія круглыя суткі сочаць за пажарнай бяспекай дамоў, а ў выпадку задымлення гучна апавясцяць пра здарэнне. Падчас рэйду супрацоўнікі МНС раздалі мясцовым жыхарам прафілактычныя буклеты.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *