Завершился 2 этап (районный) Республиканской предметной олимпиады

Новости Образование

На шляху да Алімпа

З 30 кастрычніка па 11 лістапада праходзіў другі этап рэс  публіканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 73 навучэнцы з васьмі ўстаноў адукацыі выканалі 107 алімпіядных работ па чатырнаццаці вучэбных прадметах. На рахунку пераможцаў – 37 дыпломаў (тры – I ступені, 16 – II ступені, 18 – III ступені).

Дыплом I ступені па вучэбным прадмеце “Фізічная кульура і здароўе” атрымалі вучань 10 класа Обальскай СШ Канстанцінаў Ілья, (настаўнік Гусакоў В. А.), вучаніца 9 класа Слабадской БШ Юрчанка Ксенія (настаўнік Куч-ко У. А.), па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Аб-слугоўваючая праца» – вучаніца 9 «Б» класа СШ № 1 Волкава Кацярына (настаўнік Кучко І. У.).

Тройчы прызёрам раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды стала вучаніца 10 «Б» класа СШ № 1 Багачова Валерыя. На яе рахунку дыплом II ступені – па рускай мове і літаратуры, два дыпломы III ступені – па беларускай мове і літаратуры, біялогіі.

Двойчы прызёры навучэнцы СШ № 1 – вучаніца 11 «А» класа Шы-лава Стэла (дыпломы II ступені па рускай мове і літаратуры, па біялогіі), вучаніца 11 «А» Лінкевіч Кацярына (дыплом II ступені па рускай мове і літаратуры, дыплом III ступені па біялогіі), вучаніца 9 «Б» класа Волкава Кацярына (дыплом I ступені па працоўным навучанні, дыплом III ступені па рускай мове і літаратуры).

Ёсць пераможцы-вучні сельскіх устаноў адукацыі: вучань 11 класа Кардонскай СШ Кралько Захар (дыплом II ступені па фізічнай культуры і здароўі), вучаніца 9 класа Мікіціхінскай СШ Кляцкова Валерыя (дыплом III ступені па рускай мове і літаратуры).

Шлях на інтэлектуальны алімп цярністы і складаны. Менавіта настаўнік першы бачыць у дзіцяці іскрынку таленту і запальвае з яе полымя. Педагогі СШ № 1 маюць багаты вопыт работы з высокаматываванымі вучнямі. Пяць алімпіёнікаў падрыхтавала настаўніца біялогіі Кучмарова С. В., па тры – настаўніца англійскай мовы Лаўрыновіч Н. В., настаўніца рускай мовы Сіліна Л. Б. Сістэмную і планамерную работу па ўдасканаленні фізічнай падрыхтаванасці здольных вучняў праводзіць настаўнік фізічнай культуры і здароўя Обальскай СШ Гусакоў В. А. На яго рахунку тры пераможцы раённага этапа.

Вельмі спадзяемся, што нашы зорачкі будуць зіхацець і на трэцім абласным этапе. Няхай будзе ў іх не адна алімпіяда і не адна перамога.

Надзея КАРОТЧАНКА, метадыст Шумілінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *