Шумилинцы участвовали в праздновании 1150-летия Полоцка

Культура Новости

Шумілінцы – на свяце ў Полацку
25-26 мая ў святкаванні 1150-й гадавіны з дня ўтварэння Полацка прынялі ўдзел і шумілінцы. Прадставілі свой раён годна, лічыць галоўны спецыяліст  аддзела культуры райвыканкама  В. Г. Навіцкая. З густам быў прыбраны “Шумілінскі панадворак”,  прыгожыя выставы, стравы з беларускай нацыянальнай кухні.  Ну, і вядома, песні, песні, песні. Выступалі артысты з Кардонскага сельскага клуба і народны вакальны ансамбль “Гарэзнікі”.
Майстры народнага клуба “Спадчына” раённага Дома рамёстваў прыехалі з  персанальнымі выставамі. Т. П. Каласкова і Н. А. Сцержанкова паказалі майстар-клас па саломапляценні, В. І. Кавалёнак – па вязанні кручком, В. У. Лявонава – па ткацтву, Я. В. Болахава  – па ласкутнай тэхніцы.
На працягу двух дзён у Полацку працаваў клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”. Яго ўдзельнікі для выставы-прэзентацыі падрыхтавалі 28 найменняў розных нацыянальных беларускіх страў, сярод якіх былі хлеб сваёй выпечкі на капусных і кляновых лістах, поліўка, хлебны квас, рознае печыва.
У рамках святкавання 1150-годдзя  Полацка прайшоў абласны фестываль “Іграй, гармонік”. У ім прыняў удзел квартэт музыкаў з Кардонскага сельскага клуба, дырэктар Слабадскога СДК Л. В. Догель, трыа баяністаў дзіцячай школы мастацтваў, цымбалістка дзіцячай школы мастацтваў Вольга Скорынава.  Усе ўдзельнікі абласнога фестывалю ўзнагароджаны дыпломамі. А Вольга Скорынава стала лаўрэатам другой ступені фестывалю “Іграй, гармонік” у намінацыі “Майстар інструментальнага жанру”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *