Победителем районной спартакиады стала команда Шумилинского района газоснабжения

Новости Общество Спорт, туризм

У чацвер, 23 лістапада, прайшоў апошні від спартакіяды сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў – перацягванне каната. Гэтыя спаборніцтвы павінны былі вызначыць пераможцу спартакіяды: дзве каманды – УП ЖКГ Шумілінскага раёна і Раён газазабеспячэння – лідзіравалі ў агульным заліку і мелі аднолькавую колькасць балаў.

Да сваёй асабістай сустрэчы камунальшчыкі і газавікі падышлі з трыма перамогамі над камандамі ОКЗ, раённага ўчастка электрасувязі і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. І гэта быў сапраўды відовішчны фінал: ніхто не хацеў прайграваць, канатчыкі стаялі да апошняга. Спартыўная фартуна на гэты раз усміхнулася камандзе Раёна газазабеспячэння, якая выйграла спаборніцтвы па перацягванні каната, а разам і імі і спартакіяду ў цэлым. УП ЖКГ заняло другое месца, ОКЗ – трэцяе.

Каманда Раёна газазабеспячэння – пераможцы сёлетняй спартакіяды сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў, другое месца занялі спартсмены УП ЖКГ, трэцяе – ОКЗ. Кубкі і дыпломы пераможцы і прызёрам уручыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.

Спартакіяда-2023 у лічбах:
спаборніцтвы праходзілі на працягу 9 месяцаў;
за перамогу змагаліся 28 каманд (больш чым 400 удзельнікаў);
спаборнічалі спартсмены ў 13 відах спорту;
пераможцам і прызёрам былі ўручаны 48 медалёў, 111 дыпломаў і 3 кубкі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.йона газоснабжения



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *