В сельскохозяйственных предприятиях Шумилинского района идёт уход за посевами, ведётся заготовка кормов

Новости Сельское хозяйство Экономика

Першы ўкос
Усе гаспадаркі раёна прыступілі да першага ўкосу.  Усяго трэба скасіць 12600 гектараў, нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву 29,6 кармавой адзінкі травяністых кармоў. А па раёне трэба нарыхтаваць 33 тысячы тон кармавых адзінак.  У ”Прыдзвінскім” і “Шумілінскім райаграсэрвісе” пачалі закладваць сянаж, у “Лаўжанскім” і “Прыазёрным міры” – прасаваць сена. На днях да гэтай работы далучацца астатнія гаспадаркі.
Усяго на 31 мая па раёне скошана 558 гектараў травы (4,4%  да патрэбнага). Наперадзе механізатары “Шумілінскага райаграсэрвісу”, якія скасілі 147 гектараў травы. Пакуль у кожнай з гаспадарак  задзейнічаны па адной-дзве касілкі. А  ў разгар касьбы на палетках будуць працаваць да паўсотні касілак, паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу С. Б. Завадскі.
І падкормка, і хімпраполка
Хімпраполка яравых зерневых культур – адзін з важных аграпрыёмаў догляду за пасевамі. Згодна з планам хімпраполку трэба правесці на 8700 гектарах, на 31 мая зрабілі больш за палову плошчаў. Заканчваюць хімпраполку ў “Прыдзвінскім”, больш як палавіну справы зрабілі ў “АграБаравінцы” і “Прыазёрным міры”. Адначасова вядзецца хімпраполка кукурузы, лёну і рапсу.
Гаспадаркі раёна прыступілі і да падкормкі яравых зерневых. З плана 8700 гектараў зроблена пакуль 25,7%. У тэмпах падкормка вядзецца ў “Прыдзвінскім” – 53,5%, “Мішневічах” – 48% і “Шумілінскім райаграсэрвісе” – 44%.
У дзвюх гаспадарках раёна  – “Прыазёрным міры” і “Ляжнях” –  вядзецца апрацоўка зерневых рэгулятарамі росту, якія  адначасова фарміруюць і ўстойлівасць пасеваў да палягання.  Астатнія гаспадаркі закупляюць рэгулятары росту і ўжо на гэтым тыдні ўключацца ў работу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №43 ад 01.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *