Место для жизни. Хотите дачу или дом на берегу Двины или озера? Приглашает Светлосельский сельсовет Шумилинского района

Земельные участки Новости Общество

Тут дыханне слаўнай даўніны

На шумілінскай зямлі ёсць нямала прыгожых мясцін, дзе можна набыць домік для дачы ці пасяліцца назаўсёды. Ёсць прыдатныя месцы для развіцця аграэкатурызму, развіцця санаторна-курортнай зоны, вядзення прыватнага бізнесу. Пра ўсё гэта мы раскажам у цыкле матэрыялаў пад рубрыкай «Месца для жыцця».

Першы на нашым шляху – Светласельскі сельсавет. Ён складаецца з 19 населеных пунктаў. Гэта вялікая і перспектыўная тэрыторыя на карце Шумілінскага раёна. Найперш зручна тое, што добрыя транспартныя зносіны – з абласнога цэнтра часта ходзяць аўтобусы і цягнікі. Практычна кожны рэйсавы аўтобус прыпыняецца ў аг. Светласельскі. Да другога аграгарадка – Башні – можна дабрацца на прыгарадным аўтобусе.

На тэрыторыі Светласельскага сельсавета развіта сацыяльная сфера (бібліятэкі ў Светласельскім і Башнях, два сельскія клубы (у Лескавічах і Башнях), тры навучальныя ўстановы (Башнеўская школа і дзіцячы сад у Башнях, дзіцячы сад у Светласельскім), тры медыцынскія ўстановы

(Светласельская ўрачэбная амбулаторыя, фельчарска-акушэрскія пункты ў Башнях і Язвіне), шэсць гандлёвых аб’ектаў («Санта», «Хіт», «Мара» і «Будматэрыялы» ў Светласельскім), «Алёнка» ў Язвіне, прадуктовы магазін Бешанковіцкага філіяла Віцебска-га аблспажыўтаварыства ў Башнях), ёсць

магчымасць працаўладкавання.

Немалаважна тое, што ў трох населеных пунктах – в. Язвіна, аг. Башні, аг. Светласельскі – ёсць магчымасць газіфікацыі, у іншых вёсках магчыма падключэнне электраацяплення.

Тэрыторыя сельсавета багата на знакамітыя месцы і помнікі прыроды. Так,

у Полцеве размешчана сядзіба-комплекс пана Баршчэўскага, у Лескавічах – храм Сергія Раданежскага, сядзіба Хлюдзінскіх, касцёл-санктуарый маці Божай Фацімскай у Светласельскім. Гэтыя знакамітыя мясціны, лясы, чыстае паветра, азёры Лескавіцкае, Будавесць, Круглік, Мурожніцкае будуць даспадобы дачнікам, прадпрымальным людзям, якія зацікаўлены развіваць аграэ-катурызм, ствараць санаторна-курортныя зоны.

Многім асабліва спадабаюцца вёскі Цербяшова і Полцева, бо яны размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны. Вельмі зручна дабірацца да садаводчага таварыства «Дачнае», што размешчана непадалёк ад Ужляціна: тут побач чыгунка і траса-Р-20.

У таварыстве ёсць 146 свабодных участкаў, якія могуць узяць грамадзяне для вя дзення калектыўнага садаводства.

«На тэрыторыі Светласельскага сельса-вета ёсць пабудовы, якія можна набыць для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, пустуючае жыллё. Таксама маюцца 53 свабодныя ўчасткі, якія можа набыць кожны жадаючы для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, – адзначае в. а. старшыні

Светласельскага сельсавета Людміла Васільева. – Па 7 такіх участкаў у Лескавічах, Башнях і Баёўцы, па 6 – у Крупчыне і Цербяшове, 5 – у Каравайніцы. Ёсць свабодныя ўчасткі ў Язвіне, Ужляціне, Полцеве, Завяззі, Ільінцах, Мазеках. Акрамя гэтага, маюц-ца два аўкцыённыя населеныя пункты аг. Башні і в. Лескавічы. Гэта значыць, участкі тут можна набыць толькі па выніках аўкцыёну або грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў прадастаўленні жылля. Зараз да правядзення аўкцыёну (22 снежня) рыхтуецца  адзін ўчастак у Башнях для будаўніцтва і абслугоўвання жы-лога дама. Усіх жадаючых запрашаем набываць у нашых населеных пунктах участкі для будаўніцтва жылля, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, развіцця аграэкатурызму. З пералікам свабодных участкаў падрабязна можна азнаёміцца ў фае сельвыканкама, на сайтах айвыканкама, аблвыканкама».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *