«Мойте фрукты перед едой!» — летом очень актуально

Здоровье

Лета — час кішэчных інфекцый
Сезонны рост захворваемасці вострымі кішэчнымі інфекцыямі прыходзіцца на летне-асенні перыяд. У цёплае надвор’е ўзнікаюць спрыяльныя ўмовы для размнажэння ўзбуджальнікаў розных кішэчных інфекцый.
Заражэнне кішэчнымі інфекцыямі можна папярэджваць. Здаўна такія інфекцыі называюць хваробай брудных рук. Насамрэч, пазбегнуць заражэння дапамагае выкананне самых простых правілаў асабістай гігіены, а таксама правілаў захоўвання прадуктаў і іх прыгатавання:
– ахоўвайце калодзежы ад пападання ў іх глебавых вод;
– часцей мыйце рукі з мылам, пастаянна перад ежай і пасля наведвання туалета;
– не піце сырую ваду, старанна мыйце ягады, садавіну, гародніну;
– рабіце тэрмічную апрацоўку малочных і мясных прадуктаў;
– своечасова выкідвайце ва ўстаноўленыя месцы бытавыя адыходы;
– засцерагайце прадукты ад мух, тараканаў, мышэй, пацукоў;
– трымайце ў чысціні і парадку кватэры, прысядзібныя ўчасткі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі;
– вучыце дзяцей правілам асабістай гігіены.
Памятайце, што ўзбуджальнікі кішэчных інфекцый выдзяляюць ядавітыя прадукты – таксіны, якія наносяць удар не толькі па страўнікава-кішэчным тракце, а і па нервовай, сардэчна-сасудзістай, іншых сістэмах арга-нізма чалавека.
Адчулі боль у жываце, з’явіліся пачашчаны стул, слабасць, млоснасць, ірвота, павысілася тэмпература – не займайцеся самалячэннем, а неадкладна адпраўляйцеся ў бальніцу. Хворы павінен быць ізаляваны, асабліва ад дзяцей, для якіх кішэчныя інфекцыі прадстаўляюць вялікую небяспеку. Пра гэта трэба ведаць усім, хто будзе працаваць летам у дзіцячых калектывах.
Н. КАЗЛОВА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *