Шумилинские моряки собираются на берегу озера, десантники – в городском парке у памятного знака воинам-афганцам, пограничники будут собираться в Светлосельском

Общество

Памятны знак у Светласельскім
28 мая  – дзень пагранічніка. І святкавалі яго ў розных гарадах Беларусі. Напрыклад, у Віцебску на плошчы Перамогі быў наладжаны святочны мітынг з салютам. На ім пабывала дэлегацыя былых пагранічнікаў з Шуміліна.
Былыя пагранічнікі раёна сёлета вырашылі ўстанавіць памятны знак у Шуміліне. Для гэтага выбралі месца ў Светласельскім – каля помніка воінам-землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усталявалі два пагранічныя слупы: злева – такі, які быў у часы Савецкага Саюза (многія шумілінцы служылі ў той час у пагранічных войсках), справа – сучасны беларускі.  На кожным са слупоў – сімвалічныя лічбы. “528 – гэта азначае  пяты месяц і 28 чысло, калі ў нас свята, – тлумачыць былы пагранічнік Андрэй Казлоў. –  547 – гэта падсумаваныя дні за паўтара года – менавіта столькі цяпер хлопцы служаць тэрміновую службу”.
Падчас свята каля двух дзясяткаў шумілінскіх пагранічнікаў сабраліся ля памятнага месца.
Сярод старэйшых – Пётр Несцярэнка, Юрый Раманаў, Сяргей Маркаў і іншыя. “Дакладна такія слупы, як мы ўсталявалі, стаяць і на беларускай граніцы, – расказваюць пагранічнікі. – А па ініцыятыве былых пагранічнікаў яны ўсталяваны толькі ў двух гарадах Беларусі – Брэсце і Гродне. А цяпер і ў Шуміліне.”
Дарэчы, па словах ваеннага камісара раёна А. Г. Чарняўскага, зараз у органах пагранічнай службы (так цяпер называюцца пагранічныя войскі) служыць з дзясятак шумілінцаў. А ўвогуле кожны год сюды прызываюць 6-7 хлопцаў з нашага раёна. Служаць яны ў Лідзе, Брэсце, Смаргоні і Фарынаве Полацкага раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *