20 декабря в лесничествах Шумилинского лесхоза начинается продажа новогодних деревьев

Новости Общество

Стартуюць елачныя базары на Шуміліншчыне.  Колькі каштуе навагодняя прыгажуня і дзе яе купіць?

З 20 снежня на Шуміліншыне распачнуцца ёлачныя базары – Шумілінскі лясгас пачынае продаж навагодніх дрэў ва ўсіх лясніцтвах.

Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Людміла Доктарава, навагодняя прыгажуня да 1 м каштуе 10 руб., ад 1,01 м да 2 м – 12,10 руб., ад 2,01 м да 3м – 15,90 руб., ад 3,01 м да 4м – 24,30 руб.

Падрабязную інфарацыю можна атрымаць у лясніцтвах:

Шумілінскае – 5-16-11,5-16-12, Мікіціхінскае – 5-16-02, Мікалаеўскае – 5-16-03, 5-16-04, Обальскае – 5-16-06, 5-16-07, Казьянскае – 5-42-76, Мішневіцкае – 5-16-24.

Рэжым работы лясніцтваў: панядзелак-пятніца – з 9.00 да 18.00, субота – з 9.00 да 14.00.

Хочаце сапраўдную елку на Новы год? Тады паспяшыце ў лясніцтвы!

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *