Спортивные новости: волейбол, мини-футбол и борьба

Новости Спорт, туризм

З нагоды 100-годдзя валейболу

У Мінску, у гасцініцы «Dipservice Hall» прайшло маштабнае мерапрыемства ў гонар стагоддзя беларускага валейбола. На баль былі запрошаны заслужаныя трэнеры, ігракі, суддзі з усёй краіны. Гонар пабываць на вечарыне атрымалі і трэнеры-выкладчыкі Шумілінскай СДЮШАР Любоў Бабова і Аляксей Паршыкаў.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася Любоў Бабова:

–  Баль у гонар стагоддзя валейбола – гэта не толькі магчымасць сустрэцца і адсвяткаваць разам, але і феерычнае мерапрыемства з дрэс-кодам. Жанчыны былі ў шыкоўных вячэрніх сукенках, мужчыны – у фраках з бабачкамі. Падчас вечарыны сустрэліся са сваімі знаёмымі, пазнаёміліся з калегамі з іншых абласцей. Адным з важных момантаў стала ўручэнне Ганаровай граматы Нацыянальнага Алімпійскага камітэта за плённую дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця Беларускай федэрацыі валейбола. Яе ўручыў старшыня НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. Віктар Аляксандравіч вельмі цёпла павіншаваў прысутных са стагоддзем беларускага валейбола і пажадаў новых перамог.

Грэка-рымская барацьба

Обальскія барцы Яўген Ліпчанка і Данііл Кляцкоў (трэнер Пётр Ганушчанка) заваявалі першыя месцы ў вагавых катэгорыях 41 кг і 38 кг на рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці М. Хітракова. Спаборніцтвы праходзілі ў Віцебску на мінулым тыдні.

Шумілінскія барцы Павел Віткоўскі і Вадзім Несцярэнка (вагавыя катэгорыі 62 кг і 75 кг) занялі трэція месцы. Трэніруе спартсменаў Юрый Сцяпанаў.

Міні-футбол

У суботу, 16 снежня, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр правёў раённы турнір па міні-футболе сярод хлопцаў 2012-2013 гадоў нараджэння. За перамогу змагаліся «Шуміліна-1» і «Шуміліна-2» (каманды трэніруюць Сяргей Сахончык і Уладзіслаў Траццякоў), віцебскія «Камсамолец-1» і «Камсамолец-2», каманда з Гарадка.Адкрывала турнір сустрэча паміж шумілінскімі камандамі. Юныя футбалісты паказалі цікавую і змястоўную гульню, перамогу святкавала «Шуміліна-1».

«Шуміліна-1» выйграла спаборніцтвы, «Камсамолец-1» стаў  другім, гарадоцкія футбалісты – трэцімі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *