Проблемы земляков — мои проблемы, считает депутат Обольского сельского Совета депутатов Василий Серафимович

Общество

«Праблемы землякоў – мае праблемы»

Тры скліканні запар Васіль Серафімовіч з’яўляецца народным абраннікам Обальскага сельскага Савета дэпутатаў. Калі землякі выбіраюць, значыць давяраюць.

– Ці лёгка быць дэпутатам? – пытаюся ў Васіля Серафімовіча.

– Скажу так: для мяне гэта справа прывычная, – адказвае Васіль Мікалаевіч. – Я чалавек актыўны, лёгкі на нагу. На пасадзе першага намесніка дырэктара Обальскага керамічнага завода многа прыходзіцца працаваць з людзьмі. Так што дэпутацтва для мяне – нібыта працяг асноўных рабочых абавязкаў.

Васіль Серафімовіч з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў па Шасейнай выбарчай акрузе № 9, куды ўваходзіць частка вуліц Вышалескага і Першамайскай і дзе пражывае амаль дзвесце чалавек. Васіля Мікалаевіча, які і сам жыве на Першамайскай, ведаюць жыхары не толькі гэтых вуліц, але і ўсяго пасёлка.

Магчыма, у вялікіх гарадах дэпутата відаць не так ярка, а ў Обалі ўсё як на далоні, мястэчка ж невялікае. І многія землякі бачылі і ацанілі, калі на добраўпарадкаванне месца каля мясцовага музея, дзе зараз знаходзіцца экспазіцыя «рэйкавая вайна», выйшлі дэпутаты, у тым ліку і Васіль Серафімовіч. Калі трэба было прыбраць тэрыторыю каля сядзібы Грабніцкіх, таксама не абышлося без дэпутата. З піламі і сякерамі ў руках мясцовыя дэпутаты высеклі кустоўе, прыбралі смецце. Гэтак жа дружна працавалі на вуліцы Першамайскай, калі рабілі там парковачныя месцы для аўтамабіляў. Пясок і шчэбень прывёз Обальскі керамічны завод, за што людзі вельмі ўдзячныя.

Васіль Серафімовіч цесна супрацоўнічае з мясцовымі школай і дзіцячым садам, дапамагае з добраўпарадкаваннем, удзельнічае ў сесіях мясцовага Савета дэпутатаў, вырашае пытанне па ачыстцы і грэйдзіраванні дарог, асвятленні вуліц. Дапамагае не толькі людзям па сваёй выбарчай акрузе, але і ўсім землякам. Так, калі жыхары вёскі Убоіна звярнуліся наконт таго, што ў іх не стае аўтобуснага павільёна, обальскія дэпутаты на чале з в. а старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргеем Мураўёвым закаталі рукавы і перанеслі незапатрабаваны павільён з Обалі ва Убоіна, устанавіўшы яго там.

«Самае прыемнае ў грамадскай рабоце – гэта шчырая ўдзячнасць землякоў, усведамленне прынесенай карысці, – кажа Васіль Мікалаевіч. – Праблемы землякоў – мае праблемы».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *