Доска почёта Шумилинского района. Начальник Шумилинского РЭС Владимир Волков

Общество Экономика

Ад электраманцёра да начальніка РЭС

Такі працоўны шлях прайшоў за 20 гадоў Уладзімір Сяргеевіч ВОЛКАЎ, начальнік Шумілінскага раёна электрычных сетак. Яго прозвішча сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Праўда, пасада на момант адкрыцця Дошкі гонару ва Уладзіміра Сяргеевіча была іншая – галоўны інжынер.

У Шумілінскі раён электрычных сетак Уладзімір Волкаў прыйшоў працаваць у 2003-м годзе пасля заканчэння Віцебскага політэхнічнага тэхнікума. Тры гады адпрацаваў электраманцёрам, затым яго прызначылі майстрам участка, у 2011 годзе – галоўным інжынерам. Сёлета – начальнікам РЭС. Работу сумяшчаў з вучобай ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце.

«Жыве работай і калектывам», – так кажуць пра У. С. Волкава калегі. Яго вызначаюць імкненне спасцігаць новае, набываць сучасныя навыкі і павышаць майстэрства. Гэта заўважыў тагачасны начальнік Дзмітрый Муркоў, які стаў для маладога спецыяліста сапраўдным настаўнікам у прафесіі. «Хочацца сказаць вялікі дзякуй Дзмітрыю Васільевічу за яго падтрымку і веру ў мяне», – адзначыў Уладзімір Сяргеевіч.

Галоўныя клопаты на пасадзе галоўнага інжынера былі скіраваны найперш на ўкараненне і асваенне новых тэхнічных сродкаў і абсталявання, праграмнага забеспячэння, правядзенне рэканструкцый ліній электразабеспячэння, строгае  выкананне правілаў бяспекі падначаленымі. «Не дарэмна ж пра электрыкаў, як і пра сапёраў, кажуць, што яны памыляюцца раз у жыцці, – усміхаецца Уладзімір.

«Апошнія гады арганізацыя актыўна займаецца рэканструкцыяй паветраных ліній электраперадач, – працягвае Уладзімір Сяргеевіч. – Сёлета мы мадэрнізавалі 2 км паветраных ліній і ўстанавілі дзве трансфарматарныя падстанцыі ў вёсцы Гародна, зараз працуем у Грабніцы, дзе будзе заменена 1,4 км паветраных ліній і ўстаноўлена новая трансфарматарная падстанцыя».

Уладзімір Сяргеевіч ужо месяц як на пасадзе начальніка РЭС. Як сам прызнаецца, клопатаў і турбот стала значна больш. Але, як мы адзначалі вышэй, імкненне расці, удасканальвацца, павышаць майстэрства характэрныя для Уладзіміра Волкава, а значыць, усё ў яго атрымаецца і на пасадзе кіраўніка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *