Шумилинские районные новости

Актуалии Новости

Другія ў вобласці
Каманда раённага аддзела ўнутраных спраў заняла другое месца на чэмпіянаце Віцебскай вобласці арганізацыйнай структуры БФСГ “Дынама” па самба сярод калектываў фізічнай культуры другой групы. У спаборніцтвах бралі ўдзел маладыя супрацоўнікі РАУС: оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Анатоль Данчанка і інспектар дарожна-патрульнай службы дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрый Навіцкі. На рахунку міліцыянераў такая перамога першая. Віншуем!
Новая тэхніка
ААТ “Лаўжанскае” па лізінгу набыло МТЗ-3022, прэс-падборшчык рулонны ПР-Ф-180 і ўборачную машыну з лапатай і шчоткай. Як паведаміў галоўны інжынер гаспадаркі В. П. Храпавіцкі, уборачная машына будзе працаваць не толькі на комплексе і мехдвары, але і прыбіраць дарогі і тратуары, пляцоўкі ля фермаў.
Медаль уручыў міністр
Адметным стаў канец мінулага тыдня для вадзіцеля аўтамабіля райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Марозава. Сяргей быў у тройцы ўзнагароджаных з Віцебшчыны, каму ў Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны медаль “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. Медаль выратавальніку асабіста ўручыў міністр па надзвычайных сітуацыях У. А. Вашчанка. Цяпер узнагарода будзе ўпрыгожваць парадную форму Сяргея Марозава.
Тэлебачанне
У чэрвені адбылася карэкціроўка ў кабельнай сетцы тэлебачання райцэнтра. Тэлеканал “Мір” пераведзены з дэцымятровага ў мятровы дыяпазон. Гледачам прапануюцца два новыя тэлеканалы – “Баец” і “Дысней”. Усяго ў кабельнай сетцы стала 45 тэлевізійных каналаў.
Музычная апаратура
У Мішкавіцкі сельскі клуб паступіла новая гукаўзмацняльная апаратура коштам больш за 5 мільёнаў рублёў. Гэта дазволіць праводзіць клубныя мерапрыемствы на больш высокім узроўні і задаволіць патрэбы вясковай моладзі. Старая, але спраўная апаратура з Мішкавіч пераехала ў Полькавіцкі клуб.
Надрукавана ў №45 ад 08.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *