Подворный обход проходит в Обольском сельсовете

Актуалии Общество Официально

Обольская СШ

У цэнтры ўвагі – Обальшчына
На гэтым тыдні пачаўся падворны абход населеных пунктаў Обальскага сельсавета. Ён прадоўжыцца 11 чэрвеня сходамі грамадзян г. п. Обаль. Вызначаны 7 месцаў для правядзення сходаў: вуліца Зялёная, д. 45; вуліца Міру, д. 2 (каля ГДК); вуліца Вышалескага, д. 21 (каля інтэрната); вуліца Першамайская, д. 13-15 (ля дзіцячай спартыўнай пляцоўкі); вуліца Казлова, д. 12; вуліца З. Партновай, д. 1; вуліца Школьная, д. 2.
Усе сходы пачнуцца ў 17.00.
19 чэрвеня з 9.00 да 11.00 у рамках правядзення Дня работы з насельніцтвам кіраўніцтва раёна правядзе ў Обальскім сельсавеце выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Куранны правядзе прыём у памяшканні Обальскага сельвыканкама;
старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава будзе прымаць у вёсцы Грудзінава ў памяшканні бібліятэкі;
намеснік старшыні райвыканкама Алег Пятровіч Быкаў прыме грамадзян у вёсцы Гаравыя (вуліца Цэнтральная, д 1, былы адміністрацыйны будынак СВК “Гаравыя”) ;
намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Зайцаў правядзе прыём грамадзян у вёсцы Лявонава ў будынку школы.
У гэты ж дзень, 19 чэрвеня, будзе зроблены аб’езд населеных пунктаў Обальскага сельсавета.
Надрукавана ў №45 ад 08.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *