Подвели итоги развития района за 2023 и утвердили планы на 2024 год

2024 - Год качества Главное Новости Официально Экономика

«Адзінай камандай на рэальныя вынікі»

29 снежня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча прайшло пасяджэнне сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой па традыцыі перад дэпутатамі выступіў старшыня райвыканкама са справаздачай аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2023 год і агучыў планы на 2024 год.

– Дзякуючы сумеснай рабоце орга-наў выканаўчай улады, прадпрыемстваў і дэпутацкага корпуса па выкананні задач, пастаўленых Прэзідэнтам, Урадам і аблвыканкамам, у рэгіёне ўдалося захаваць стабільную сацыяльна-палітычную абстаноўку, забяспечыць станоўчую дынаміку ў розных сферах народнай гаспадаркі, – адзначыў Сяргей Галынчык. – Галоўны вынік года ––рост даходаў насельніцтва (117,1% да 2022 года). Рэальная заработная плата павялічылася на 11,4%.

У 2023 годзе выкананы два з чатырох мэтавых паказчыкаў (тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты і тэмп росту сукупных па-ступленняў даходаў кансалідаванага бюджэту раёна) і прагназуецца выкананне 8 з 14 прагнозных паказчыкаў развіцця. Забяспечана выкананне задання па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ, экспарту паслуг. Выканана заданне па энергазберажэнні, уводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў, стварэнні новых арганізацый і інш.

На жаль, не забяспечана заданне па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, прыцягненні інвестыцый, росце экспарту тавараў, вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму, рэнтабельнасці продажаў, зніжэнні выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.

Угаліне сельскай гаспадаркі раёна назіралася зніжэнне тэмпаў сельскагаспадарчай вытворчасці. За 11 месяцаў тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў аграпрамысловым комплексе раёна склаў 87,2%. Вышэй узроўню мінулага года забяспечана нарыхтоўка кармоў (на ўмоўную галаву – 24,1 ц кармавых адзінак, +1,7). За 11 месяцаў у аграпрамысловым комплексе раёна выраблена прадукцыі гадоўлі жывёлы і птушкі ў жывой вазе 10,3 тыс. тон (98,5%).

Чвэрць выручкі раёна прыпадае на долю прамысловага комплексу, у галіне занята больш за 1100 чалавек. У структуры прамысловай вытворчасці 36,2% займае ААТ «Обальскі керамічны завод», вынікі работы якога вызначаюць развіццё галіны ў цэлым. У 2023 годзе на прадпрыемстве завяршылася рэалізацыя другога этапа мадэрнізацыі вытворчасці ў рамках інвестпраекта «Адзін раён – адзін праект»» На мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне было накіравана каля 9 млн. руб. (22% ад агульнага аб’ёму інвестыцый раёна).

Па словах С. А. Галынчыка, ключавой задачай для далейшага эфектыўнага развіцця рэальнага сектара эканомікі па-ранейшаму з’яўляецца прыток інвестыцый у раён. На развіццё эканомікі раёна за студзень-лістапад 2023 года прыцягнута 40,6 млн. руб. (140,8% да ўзроўню мінулага года). У 2023 годзе на развіццё рэальнага сектара эканомікі і забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці інвестыцыі накіроўваліся на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, рэканструкцыю СШ № 2 (з бюджэту пайшло 6,5 млн. руб.), будаўніцтва газаправодаў і г. д.

У 2023 годзе ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі 1738 кв.м. жылля (102,2% ад гадавога задання).

Планы на 2024-ты

Старшыня райвыканкама агучыў ключавыя паказчыкі, якія пастаўлены перад раёнам на 2024 год. Гэта рост сярэднямесячнай зарплаты (112,9%), інвестыцый у асноўны капітал (103%) і сукупнага паступлення даходаў у бюджэт (109,8%). Прагноз вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі на 2024 год – 105%. Ён будзе дасягнуты за кошт больш высокіх тэмпаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

Кіраўнік  раёна  звярнуў  увагу кіраўнікоў, што Прэзідэнтам і Урадам пастаўлены напружаныя задачы, накіраваныя на поўную мабілізацыю рэсурсаўэканомікі ва ўмовах санкцый і выхад на параметры, вызначаныя Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады. Для іх вырашэння патрабуецца эфектыўная работа і ўзаемадзеянне ваўсіх сферах, «адзінай камандай на рэальныя вынікі».

З судакладамі выступілі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў, дырэктар Шумілінскай ПМК-70 дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксей Крыўко, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ дэпутат райсавета Святлана Лінкевіч.

Пра раённы бюджэт на 2024 год расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *