Выдвижение кандидатов в депутаты и формирование участковых комиссий идёт в Шумилинском районе

Единый день голосования-2024 Общество

Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, фарміраванне камісій

Выбарчая кампанія знаходзіцца ў актыўнай стадыі: ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыя кандыдатаў і фарміраванне ўчастковых камісій.

Грамадзяне выкарыстоўваюць усе прадугледжаныя законам спосабы вылучэння. У населеных пунктах праводзяцца пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, вылучаюцца кандыдаты ад працоўных калектываў ці партый. Прэтэндэнты на мандат здаюць дакументы, неабходныя для вылучэння ў якасці кандыдата. Гэты этап завершыцца 15 студзеня.

Пачалося таксама вылучэнне прэтэндэнтаў на работу ва ўчастковых камісіях. Камісіі павінны быць сфарміраваны не пазней 25 студзеня.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *