«Адчуваем адказнасць за краіну»

Единый день голосования-2024 Новости Общество

Крысціна АФАНАСЬЕВА, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»:

– Нягледзячы на тое, што Беларуская партыя «Белая Русь» – самая маладая ў Беларусі, мы актыўна ўдзельнічаем у электаральнай кампаніі. Упершыню ў краіне пройдзе Адзіны дзень галасавання, і мы не застанемся ўбаку. 30 кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў з’яўляюцца членамі «Белай Русі», 15 актывістаў партыі ўвойдуць у склад участковых выбарчых камісій, акруговай камісіі г. Полацка.

Думаю, гэта выбарчая кампанія будзе адной з самых маштабных за ўсю гісторыю краіны. Нам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, неабходна прыняць удзел у выбарах, даказаць, што мы адказныя за лёс краіны, што мы аднадумцы, у якіх адна мэта – умацаванне незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі.

Некаторыя спрабуюць крытыкаваць, маўляў, што адзіны дзень галасавання не дазволіць у поўнай меры вызначыцца з кандыдатамі, якія спадабаліся. Але ў нашым невялікім раёне, нават калі дужа не цікавішся палітыкай, немагчыма зрабіць неабдуманы выбар. Тут усё бачна, у тым ліку, і як будуецца палітычная вертыкаль, усе адзін аднаго ведаюць, а значыць, і выбар будзе адзіна правільны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *