Демография по-шумилинскому

Новости Общество

Аддзел загсу райвыканкама падвёў вынікі 2023 года

123 нараджэнні

У 2023 годзе аддзелам загсу райвыканкама і сельскімі выканаўчымі камітэтамі раёна зарэгістраваны 123 нараджэнні, з іх 63 хлопчыкаў і 60 дзяўчынак. 29 дзяцей сталі першынцамі ў сям’і, 44 – другімі, 30 – трэцімі, 10 – чацвёртымі, 6 – пятымі, 2 – шостымі дзецьмі ў сем’ях, і па адным сёмым і восьмым дзіцяці нарадзілася ў сем’ях раёна. У дзвюх сем’ях з’явіліся двайняткі. Большасць дзяцей нарадзілася ў поўных сем’ях.

Сярэдні ўзрост бацькоў склаў для бацькі 31 год, для маці – 29 гадоў. Самымі маладымі бацькамі сталі 18-гадовы бацька і 16-гадовая маці. Самым узроставым бацькам на момант нараджэння дзіцяці споўнілася 48 і 40 гадоў адпаведна.

Максім і Марыя

Пры выбары імёнаў бацькамі выкарыстана па 32 мужчынскія і жаночыя імя. Самыя папулярныя з іх мужчынскія Максім, Аляксандр, Данііл, Міхаіл, жаночыя – Марыя, Вікторыя, Сафія, Аліса, Валерыя, Ульяна. Сярод рэдкіх імёнаў, якія выкарыстоўвалі бацькі, – Дзямід, Давід, Ігнат, Клім, Ціт, Ціхан для хлопчыкаў і Мія, Адэліна, Амелія, Ясенія, Лея для дзяўчынак.

78 шлюбаў

За мінулы год у раёне зарэгістравана 78 шлюбаў. Сярэдні ўзрост асоб, якія ўступілі ў шлюб, склаў для мужчын 35 гадоў, для жанчын – 34 гады.

Самаму маладому жаніху і самай маладой нявесце на момант рэгістрацыі заключэння шлюбу споўнілася па 20 і 17 гадоў адпаведна. Разуменне сям’і і шлюбу як вышэйшай каштоўнасці праявілі самыя сталыя 77-гадовы жаніх і 76-гадовая нявеста.

Па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці, у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, у 2023 годзе аддзелам загса скасавана 15 шлюбаў. Мінімальная працягласць скасаваных шлюбаў склала 1 год, 3 месяцы і 25 дзён, максімальная – 34 гады і 28 дзён.

Сярэдні ўзрост асоб, якія скасавалі шлюб, склаў 43 гады і для мужчын, і для жанчын.

У 2023 годзе аддзелам загса і сельвыканкамамі раёна аказваліся паслугі па правядзенні юбілеяў сямейнага жыцця. У прыватнасці, праведзена 6 «залатых» і 3 «рубінавыя» вясельныя юбілеі.

Прыведзеныя ў публікацыі лічбы датычацца вынікаў работы органаў рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану раёна і не з’яўляюцца статыстычнымі дадзенымі.

Ірына ЯКАЎЛЕВА, начальнік аддзела загсу райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *