Отдыхаем около озера

Экология

Калі адпачываць – дык ля возера
На тэрыторыі Віцебскай вобласці размешчана вялікая колькасць азёр і рэк. Выключна вялікія магчымасці для турызму прадстаўляюць азёры міжнароднага значэння Асвейскае, Браслаўская і Ушацкая азёрныя групы, азёры вярхоўяў рэчкі Дрысы, азёрна-балотны комплекс Ельня, а таксама пагранічныя азёры Дрывяты, Рычы, Лісна, Езярышча.
Мноства азёр і рэк — добрая прыродная аснова для адпачынку, што і робіць гэтыя месцы прывабнымі для насельніцтва і гасцей вобласці. Найбольшы інтарэс праяўляецца ў летні перыяд, калі ўсе імкнуцца да вады. І гэта натуральна. Як правіла, пасля выхаднога дня на берагах і ў вадзе застаюцца сляды знаходжання чалавека. На жаль, у нас яшчэ ёсць людзі, якія пакідаюць пасля сябе горы смецця,  бітае шкло, дазваляюць сабе памыць аўто ў рэчцы ці возеры, дзе купаюцца дзеці, не задумваючыся пра тое, што ім самім яшчэ давядзецца вярнуцца ў гэтыя мясціны.
Каб захаваць прыгажосць і багацце нашага краю, праводзяцца розныя мерапрыемствы па прадухіленні забруджвання і засмечвання вод. Пастаянна праводзяцца даследаванні прылягаючых да вады тэрыторый. Сёлета абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследаваны 543 вадаёмы, выяўлены 124 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў, выдадзена 65 прадпісанняў, складзена 58 пратаколаў, выпісаны штрафы на суму 13,2 мільёна рублёў.
Найбольш масавыя месцы адпачынку добраўпарадкоўваюцца пад’язнымі дарогамі, стаянкамі аўтатранспарту, устанаўліваюцца кантэйнеры і урны для збору цвёрдых адыходаў, арганізоўваюцца работы па іх сістэматычнаму вывазу, устанаўліваюцца грамадскія туалеты. Так, да летняга сезона добраўпарадкаваны 224 месцы масавага адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнні вызначаных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры:
па розных артыкулах кодэкса  — да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 базавых велічынь — на ІП,  да 500 — на юрыдычную асобу.
Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *