12 чэрвеня на Шумілінскім возеры пройдзе экалагічны квэст «Чыстыя гульні»

Новости Экология

«Чыстыя гульні»

12 чэрвеня з 13.00 да 16.00 на Шумілінскім возеры пройдзе экалагічны квэст «Чыстыя гульні».

фота носіць ілюстрацыйны характар

Каманды паспаборнічаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі і ведах пра прыроду роднага краю.
Ачкі будуць налічвацца за ўборку і сарціроўку смецця, віктарыну, фотапаляванне і іншыя выпрабаванні. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца не толькі «валавыя» паказчыкі, але і стратэгія збору, актыўнасць у сацсетках, уменне нестандартна думаць і экалагічная граматнасць.
Арганізатар квэста – грамадскае аб’яднанне «ЭкаБум». Партнёрамі выступілі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, грамадскія аб’яднанні БТПР і Таварыства ратавання на водах.
Да ўдзелу ў «Чыстых гульнях» запрашаюцца грамадскія арганізацыі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, валанцёры, актывісты і проста неабыякавыя грамадзяне. Удзельнікаў чакаюць сувеніры, прызы і пікнік.
Па ўсіх пытаннях можна звязвацца з арганізатарам Ірынай Кулікавай па тэлефонах: +375-33-324-55-20.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №44 ад 11.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *