Председатель областной организации профсоюза работников АПК Татьяна Диканова побывала в хозяйствах Шумилинского района

Новости Общество Сельское хозяйство

Ці ёсць спецадзенне і аптэчкі?

З рабочым візітам раён наведала старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава.

Прафсаюзны лідар аграрыяў вобласці разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай пабывала на закладцы сянажнай траншэі ў Маркаве ААТ «Прыазёрны мір», дзе сустрэлася з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Мікалаем Жыгуновым і мясцовымі механізатарамі.

– Я ўпершыню ў вашай гаспадарцы, знаёмлюся з раёнам, – пачала размову Таццяна Дзіканава. – Прыехала пацікавіцца ўмовамі працы, ці своечасова выплачваецца заробак, ці арганізавана гарачае харчаванне.

Мясцовыя механізатары Віктар Мацюшкоў і Віталь Антонаў расказалі, што заробак выплачваецца своечасова, спецадзенне выдаецца, а ў кабінах трактароў ёсць аптэчкі і вогнетушыцелі.

Спраўнасць апошніх правяралі перад пасяўной. Што тычыцца харчавання, то гарачыя абеды падвозяцца як на палеткі, так і да сянажнай траншэі.

«Заказваем абеды ў сельгаспрадпрыемстве “Лаўжанскае”, –дапоўніў Мікалай Жыгуноў. –

Работай повараў задаволены, абеды смачныя. Праз паўгадзіны павінны іх прывезці, заставайцеся, упэўніцеся самі. У механізатараў работа цяжкая – трэба добра падсілкавацца. Зараз, напрыклад, закладваем траншэю з канюшыны другога ўкосу, прыступілі да ўборкі проса, якое сёлета вырасла добрае».

Таццяна Дзіканава пабывала на мехдвары ў Амбросавічах, дзе паглядзела, як арганізавана работа грамадскіх інспектараў па ахове працы, пацікавілася, ці праводзяцца інструктажы. Было дадзена некалькі рэкамендацый па бяспецы працы. Прафсаюзны лідар аграрыяў вобласці пажадала механізатарам берагчы свае здароўе і жыццё.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *