3 февраля пройдут вечера встречи выпускников школ. А вы ходите на такие встречи?

Образование Общество

Вы ходзіце на вечары выпускнікоў?

Першая субота лютага – вечар сустрэчы школьных сяброў, калі дзверы ўсіх устаноў адукацыі адчынены і запрашаюць да сябе сваіх вучняў і настаўнікаў. Мы пацікавіліся ў нашых чытачоў, ці ходзяць яны на школьныя вечары сустрэч?

Людміла ВАСІЛЬЕВА, в. а. старшыні Светласельскага сельвыканкама: – На вечар школьных сяброў у Кардонскую школу штогод хаджу і як былы настаўнік, і як былы дырэктар. Заўсёды цікава сустрэцца з вучнямі, калегамі, парадавацца за поспехі выпускнікоў. А вось школы маёй, Мікалаеўскай, якую заканчвала, на жаль, сёння ўжо няма. Але ж мы, выпускнікі, не губляем сувязі – сустракаемся ў Кардонскай школе. Свята быццам не афіцыйнае, але звычайна душэўнае.

Галіна ДАНЧАНКА, аг. Мішневічы: Сёлета спаўняецца 55 гадоў пас-ля заканчэння школы. Калі я вучылася ў Мішневіцкай школе, там былі два па-ралельныя класы. У нашым “А” класе вучыліся 22 чалавекі. Праўда, я заканчвала восем класаў, але ж гэта мне не перашкаджае разам з іншымі прыйсці на вечар сустрэчы выпускнікоў у школу. Трымаю зносіны з Ларысай Лазаравай, якая жыве ў Магілёве, з Зінай Пятровай з Андрэеўкі. Ала Дзмітрыева і Зінаіда Агурцова жывуць у Віцебску. На жаль, многіх ужо няма… Вельмі хочацца, каб хоць хто-небудзь з аднакласнікаў прыехаў на вечар сустрэчы ў школу.

Кацярына НІКІЦІНА, в. Дабея: Па размеркаванні другі год працую спецыялістам па кадрах у ААТ «Прыазёрны мір». А на вечар сустрэчы выпускнікоў кожную апошнюю суботу лютага еду дадому – заканчвала СШ № 3 у Лепелі. У нас так прынята з адна-класнікамі – збірацца кожны год. Закончылі школу чатыры гады таму, але сувязі з ёй і адзін з адным не губляем. Мае аднакласнікі прыедуць з розных гарадоў краіны. Вельмі хочацца, каб сабралася як мага больш.

Анастасія БАРЫШАВА, г. Мінск: З-за таго, што ўсе раз’ехаліся па розных гарадах, збірацца з аднаклас-нікамі кожны год праблематычна, але сёлета сустрэцца ў СШ №1 на юбілейнай даце – 5 гадоў – з радасцю згадзіліся многія, нават тыя, хто правучыўся з намі да 9 класа. Гэта будзе наша другая сустрэча пасля заканчэння школы, і я з вялікім трапятаннем яе чакаю! Я думаю, што гэта выдатная нагода ўспомніць былыя часы, у чарговы раз падзякаваць сваім настаўнікам за ўсё, што яны зрабілі для нас, пабываць у сценах роднай школы.

Максім КРЫГІН, г.  п. Шуміліна: Сёлета 31 год, як мы пайшлі са шко-лы ў самастойнае жыццё. Асабіста для мяне вечар сустрэчы выпускнікоў – асаблівы дзень, які дае магчымасць проста сустрэцца і паразмаўляць з аднакласнікамі. Імкнуся не прапускаць іх. Цяпер з гадамі цана такіх сустрэч становіцца яшчэ больш дарагой: пераконваешся, што ўсе жывы і здаровы. І гэта надае сіл.

Іван Ж., г.  п. Шуміліна: Школу закончыў 23 гады назад. На вечар сустрэч не хаджу – не бачу сэнсу. Мы сталі дарослымі, пабудавалі сваё жыццё. А тое, што было ў школе – гэта ранейшае, якое трэба пакідаць у міну-лым і рухацца наперад.

Аляксей ГАЛАВАЧОЎ, аг. Мікіціха: Першыя гады мы сустракаліся кла-сам, гаварылі пра студэнцкае жыццё, успаміналі школьныя моманты. Потым стала прыходзіць усё менш і менш ад-накласнікаў. У гэтым годзе у нас юбілей – 5 год як закончылі школу. Думаю, што зможам усе сабрацца. Для мяне гэты вечар будзе асаблівым, бо я закончыў Мікі-ціхінскую школу, а зараз тут працую настаўнікам фізкультуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *