Музейный проект к 100-летию Шумилинского района: Народная веха. Пишем историю вместе

Культура Новости Общество

«Народная веха». Пішам гісторыю разам

2024 год адметны для нашага раёна і яго жыхароў. Сёлета мы будзем адзначаць 100 год з дня яго заснавання. У сувязі з гэтым на працягу года будзе ладзіцца шэраг мерапрыемстваў.

Так, да 100-годдзя некалькі праектаў мяркуе рэалізаваць Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, расказала дырэктар установы Святлана Іванова. Адзін з іх – стварэнне пано «Вехі гісторыі Шумілінскага раёна» для новай экспазіцыі. Супрацоўнікі музея хочуць вылучыць 12 асноўных гістарычных вех Шуміліншчыны. Адну з іх, за перыяд з 2000-х і да сённяшняга дня – «народную» – яны прапануюць заснаваць непасрэдна самім жыхарам раёна.
«Просім жыхароў раёна падзяліцца меркаваннем, што на іх думку ў гэты перыяд было самым адметным і важным у жыцці раёна, – звярнулася Святлана Іванова да чытачоў газеты. – Прапановы можна дасылаць да канца лютага на электронную пошту музея shumuz@mail.ru ці па пошце: 211259, г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *