Экологическая акция: Дайте рыбе кислорода!

Общество Экология

Шумілінскі раён далучыўся да акцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя «Зробім лункі – выратуем рыбу ад замору!». Мэта яе – прадухіліць масавую гібель рыбы ў зімовы перыяд. Зімой вадаёмы пакрываюцца тоўстым пластом лёду, што спыняе доступ атмасфернага паветра да вады, рэзка зніжаецца ўтрыманне кіслароду, без якога рыбы не могуць жыць.

Як расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч, у нашым раёне асабліва неспрыяльная абстаноўка звычайна складваецца на возеры Латкова. Вынікі адбору проб вады, узятай з азёр, пацвердзілі апасенні – канцэнтрацыя кіслароду ў вадзе на гэтым возеры была ніжэй дапушчальных нормаў. У выніку на Латкова 9 лютага разам з раённым эколагам накіраваліся члены раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Удзельнікі акцыі нарабілі на паверхні возера палонкі і ўстанавілі ў іх снапы з чароту, каб прадухіліць замярзанне палонак.

Удзельнікі акцыі звяртаюцца да рыбакоў з просьбай больш беражліва аднесціся да прыроднага асяроддзя. Аматары рыбалкі пры лоўлі рыбы ўсё адно робяць лункі. Было б вельмі добра, каб пасля пакідання возера ў лункі яны змяшчалі снапы з чароту. Інакш у наступны раз лавіць будзе некага.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *