В хозяйствах Шумилинщины заготавливают минеральные удобрения под весеннюю посевную

Новости Сельское хозяйство

Гаспадаркі возяць тукі

Не за гарамі пасяўная, і да яе трэба падрыхтавацца як след, у тым ліку нарыхтаваць угнаенні, чым і займаюцца зараз сельгаспрадпрыемствы раёна.

«Усяго пад вясеннюю сяўбу раёну патрэбна 3990 тон дзеючага рэчыва, – расказала галоўны аграхімік раёна Алеся Пушнякова. – Гэта азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні. Пакуль што пад яравую сяўбу ў раёне маецца 193 тоны дзеючага рэчыва. Мінеральныя ўгнаенні паступаюць з Гродна, Салігорска і Гомеля на базу ААТ “Віцебскаблаграсэрвіс” у Вярхоўі, і адтуль гаспадаркі забіраюць тукі».

Спецыялісты райсельгасхарчу рэкамендуюць у першую чаргу забіраць азотныя ўгнаенні, бо прыспешвае вясенняя падкормка – у сакавіку на палеткі трэба адпраў ляць самаходныя ўстаноўкі «Дзвіна» і «Раса», каб падсілкаваць тукамі азімыя зерневыя і крыжакветныя.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *