Криминал. Происшествия

Происшествия

Магазін
Абрабавалі магазін “Тавары паўсядзённага попыту”, што на вуліцы Мясаедава ў Шуміліне. Невядомыя злодзеі праламалі цагляную сцяну і праніклі ў памяшканне. З магазіна зніклі прадукты харчавання і спіртное. Агульны ўрон ацэнены больш як на мільён рублёў.
Не кладзіце грошы пад матрац
Пенсіянер з Обалі звярнуўся ў міліцыю па той прычыне, што ў яго з кватэры прапалі грошы. Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні ў гасцях пацярпелага знаходзілася  мясцовая жыхарка (таксама пенсіянерка), якая і выцягнула з-пад матраца 850 тысяч рублёў. Частка ўкрадзеных грошай канфіскавана. Узбуджана крымінальная справа.
Аліменты
Ураджэнец пасёлка Дальні Алтайскага краю, які прыехаў у наш раён, быў абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне дваіх непаўналетніх дзяцей. Але мужчына не плаціў аліменты больш як тры месяцы. Узбуджана крымінальная справа.
З віламі на бацьку
Жыхар в. Мішкавічы звярнуўся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці свайго сына. Як высветлілася, напярэдадні сын пагражаў бацьку забойствам, кідаўся з віламі. За пагрозу забойствам супраць сына ўзбуджана крымінальная справа.
Надрукавана ў №48 ад 19.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *