Единый день голосования. «Мы выбираем наше будущее»

Единый день голосования-2024 Новости

«Мы выбіраем нашу будучыню»

Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Як паведаміў Цэнтрвыбаркам, за два дні ў Беларусі прагаласавалі 14,61% выбаршчыкаў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці бюлетэні атрымалі 14,85% грамад-зян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, у Віцебскай – 14,25%, у Гомельскай – 17,55%, у Гродзенскай – 10,57%, у Мінскай – 14,76%, у Магі-лёўскай – 15,61%. У Мінску – 13,80%.

«У Шумілінскім раёне галасаванне праходзіць дастаткова актыўна,– расказала старшыня раённай выбарчай камісіі Таццяна Донюш. – На ўчасткі прыходзяць сем’ямі, актыўна  ідуць галасаваць і маладыя людзі, і людзі сталага ўзросту».

На выбарчым участку №13 у аграгарадку Светласельскі мы сустрэлі маладую маці Ульяну Судзько, якая ўпершыню бярэ ўдзел у выбарах.

Члены ўчастковай выбарчай камісіі павіншавалі Ульяну і ўручылі ёй на памяць аб гэтым дні Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

«Я лічу, што галасаваць на выбарах трэба абавязкова. Мы выбіраем прадстаўнікоў у органы ўлады, выбіраем шляхі развіцця нашай краіны, а значыць выбіраем нашу будучыню і нават будучыню нашых дзяцей, – падкрэсліла Ульяна Судзько. – Я ўважліва прачытала ўсе матэрыялы

пра кандыдатаў у дэпутаты, якія былі ў паштовай скрыні, у раённай газеце, і на іх падставе рабіла свой выбар.

Лічу вельмі добрай такую форму, як датэрміновае галасаванне. У мяне маленькае дзіця, і я змагла прыйсці ў зручны дзень, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак».

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 24 лютага ўключна.

25 лютага – у адзіны дзень галасавання – участкі для галасавання будуць працаваць з 8.00 да 20.00.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *