Как в Шумилино отметили День защитников Отечества

Новости Общество

Ганарымся абаронцамі Айчыны

23 лютага ўвайшло ў наша жыццё як свята патрыятызму, мужнасці і адвагі, непарыўнай сувязі пакаленняў. З нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на брацкіх могілках у Шуміліне прайшоў мітынг «Мы цэнім мужнасць, гордасць і гонар».

«Беларусь – мірная краіна, мы ніколі не нападалі першымі і не будзем гэтага рабіць, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу. – Разам з тым мы гатовы абараняць сваю краіну, горад, сям’ю. Сённяшняе свята сімвалізуе любоў да Радзімы, адданасць і вернасць воінскаму доўгу, адказнасць служэнню Айчыны.

Свята аб’ядноўвае тых, хто абараняў Радзіму, хто стаіць на варце спакою сёння, хто надзейна абараняе нацыянальныя інтарэсы, ахоўвае мір і спакой мільёнаў людзей. Мы ніколі не забудзем адвагу тых, хто абараняў нашу зямлю ад ворага і падарыў нам будучыню, хто прынёс на зямлю мір. Мы помнім пра гэта і ганарымся».

Пра важнасць вайсковай службы і пераемнасць пакаленняў гаварыў і начальнік адасобленай групы (Шумілінскага раёна) ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. Асаблівыя словы павагі і пашаны прагучалі ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, на якіх раўняюцца салдаты сучаснай беларускай арміі.

Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых салдат. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў усклалі вянкі і кветкі да брацкіх могілак.

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў раенным цэнтры культуры. Мужчын са святам павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка. «Мы разумеем, наколькі важны мір на зямлі, –адзначыла Святлана Віктараўна. – Дзякуй нашым абаронцам Айчыны за надзейнасць і вернаць свайму доўгу».

На мерапрыемстве ішла гаворка пра працоўныя і спартыўныя подзвігі мужчын раёна, пра патрыятычную работу раённых арганізацый «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Пагранічнікі Шуміліна», «Беларускі саюз ваенных маракоў», «Дэсантнае Шумілінскае братэрства», ветэранскіх арганізацыі РАУС і РАНС.

Мікалай Будневіч уручыў старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валерыю Жандараву вітальны адрас райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Валерый Жандараў узнагародзіў нагрудным знакам БСА «За актыўную работу» Віктара Бабічава, уручыў граматы Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» шэрагу актывістаў. Андрэй Собін узнагародзіў некаторых афіцэраў граматамі ваеннага камісарыята за ваенна-патрыятычную работу.

У фае РЦК была арганізавана выстава Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея «Айчыны слаўныя сыны», прысвечаная абаронцам радзімы, якія служылі ці служаць зараз, і членам раённай ар-ганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў».

Персанальную выставу-продаж вырабаў з фанеры і лазы прапанавалі шумілінскія майстры Юрый Танасіенка і Уладзімір Каласкоў. Святочны канцэрт падарылі работнікі раённага цэнтра культуры.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *