Слово — участнице встречи с Президентом

Новости Общество

Святлана ЦІМАШЭНКА, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, стала ўдзельніцай сустрэчы з Прэзідэнтам і падзялілася сваімі ўражаннямі:

Сустрэча Прэзідэнта з актывістамі Беларускага саюза жанчын напярэдадні свята 8 сакавіка стала знакавай падзеяй. Кіраўнік дзяр-жавы даў высокую ацэнку дзейнасці нашай грамадскай арганізацыі і наогул ролі жанчын у жыцці беларускай дзяржавы і грамадства, акрэсліў асноўныя задачы, на якіх трэба акцэнтаваць увагу.

Вызначаныя Прэзідэнтам пытанні з’яўляюцца актуальнымі і для нашага раёна. Гэта, напрыклад, дэмаграфічная сітуацыя, прадаўжэнне рэалізацыі праграмы сямейнага капіталу і паскарэнне будаўніцтва жылля для мнагадзетных сямей. У Шуміліне сёлета пачынаецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома, у якім будуюць жыллё і мнагадзетныя сем’і, у тым ліку з выкарыстаннем сямейнага капіталу. Гэта развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, уцягваннне жанчын у грамадскую і дзяржаўную дзейнасць. Трэба адзначыць, што ў склад раённага Савета дэпутатаў абраны 13 жанчын (52% яго складу), у сельскіх Саветах дэпутатаў доля жанчын яшчэ больш высокая.

Вельмі ўразіла глыбокае веданне кіраўніком краіны жаночых праблем і шляхоў іх вырашэння, а таксама гатоўнасць да шчырай размовы па любых пытаннях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *