Об отпусках и сокращенном рабочем дне спрашивали медики у профсоюзных юристов

Вопрос-Ответ Новости

Пра сацыяльныя водпускі і льготы

На колькі частак можа быць раздзелены працоўны водпуск, як і каму ўстанаўліваецца няпоўны рабочы дзень? Гэтыя і іншыя пытанні задавалі падчас прафсаюзнага прыёму медыцынскія работнікі на прыёме ў райбальніцы, які правялі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, прававы інспектар абласной арганізацыі работнікаў аховы здароўя Аліна Каралёва і памочнік пракурора Аляксей Шчарбакоў.

Работнікаў райбальніцы і цэнтральнай аптэкі, якія прыйшлі на прыём, цікавілі пытанні па змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, Працоўным кодэксам прадугледжана, што ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, рэгістрацыяй шлюбу, смерці блізкіх сваякоў, па іншых уважлівых прычынах работніку можа быць прадастаўлена не больш за тры дні (па кожнай з прычын) з захаваннем сярэдняй заработнай платы. Аліна Каралёва ўдакладніла, што гэтую льготу трэба абавязкова прапісаць у калектыўным дагаворы.

Тое самае тычыцца змянення парадку водпуску без захавання зарплаты (за свой кошт). Калі раней такі водпуск даваўся толькі на 30 дзён, то з 1 студзеня гэтага года ён павялічаны ў тры разы. Таксама чалавек можа пакарыстацца кароткатэрміновым водпускам па сямейна-бытавых прычынах без захавання заработнай платы.

Задалі пытанні прафсаюзнаму юрысту наконт непрадастаўлення перапынку для харчавання. Гэта тычыцца толькі тых людзей, чыя штодзённая работа (змена) не перавышае чатыры гадзіны. На імя наймальніка такім работнікам трэба напісаць

адпаведную заяву.

У гэты ж дзень у райбальніцы прайшоў дзень прававой асветы і прававой культуры.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *